Кафуэ (рака)
Кафу́э (англ.: Kafue River) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток ракі Замбезі.
Кафуэ | |
---|---|
англ. Kafue River | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1577 км |
Басейн | 154 829 км² |
Расход вады | 314 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | вышэй 1339 м |
• Каардынаты | 11°37′32″ пд. ш. 27°11′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Замбезі |
• Вышыня | ніжэй 352 м |
• Каардынаты | 15°56′35″ пд. ш. 28°55′02″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Замбезі → Мазамбікскі праліў |
Краіна | |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі каля 1000[1] км. Плошча вадазборнага басейна — 140 000[1] км². Бярэ пачатак на водападзеле рэк Конга і Замбезі[1]. Цячэ ў нізкіх і забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні на працягу 26 км — у вузкай цясніне[1]. У 1974—1977 гг. на рацэ пабудавана дамба Ітэжы-Тэжы вышынёй 62 м, даўжынёй 1800 м і вадасховішча плошчай 390 км².
У даліне ракі ў 1950 годзе заснаваны нацыянальны парк Кафуэ[1]. Каля ракі горад Кафуэ[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 189.
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл. (руск.)
Спасылкі правіць
- Kafue River // AfricanSeer Online Архівавана 5 лютага 2017. (англ.)
- Kafue River // Encyclopædia Britannica (англ.)