Каханак Вялікай Мядзведзіцы

«Каха́нак Вялі́кай Мядзве́дзіцы» (польск.: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясецкага, напісаны ў 1935 годзе і апублікаваны ў 1937 годзе. Апісвае рэаліі польска-савецкага памежжа ў 1-й палове 1920-х гадоў. Твор заснаваны на біяграфіі аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.

Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy
Жанр раман
Аўтар Сяргей Пясецкі
Мова арыгінала польская
Дата напісання 1935 год
Дата першай публікацыі 1937 год
Выдавецтва выдавецтва «Rój»
Пераклад на беларускую 2009 год
Перакладчык Фелікс Янушкевіч
Электронная версія

Змест правіць

Цэнтр дзеяння — мястэчка Ракаў, размешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Мінска». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць з Віленскага ваяводства, дзе не змог знайсці працу, прыязджае ў Ракаў на запрашэнне былога ваеннага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзафа Трафіды, і атрымлівае з ім месца для жыцця і магчымасць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто там не цураўся.

Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў. Ён схоплены і зняволены бальшавікамі, уцёк з цягніка, які вёз яго ў ссылку. Хлусліва абвінавачаны і арыштаваны польскай паліцыяй, уцёк і ад яе, хаваўся. Змены ў групе, з якой герой ходзіць за мяжу, страта сяброў, замах на яго жыццё. Блакада мяжы разам з яго супольнікамі. Пасля страты ўсіх супольнікаў, страты ўсіх сяброў ён пакідае мяжу. Аднак ён усё яшчэ застаецца паблізу мяжы, якую добра ведае.

Беларускія выданні правіць

У культуры правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць