Кацярына Ігараўна Кухар

Кацярына Ігараўна Ку́хар[1] (укр.: Катерина Ігорівна Кухар; нар. 18 студзеня 1982, Кіеў) — украінская прыма-балерына Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра Оперы і Балета Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі (з 1999 года), заслужаная артыстка Украіны (2012).[2] Народная артыстка Украіны (2018).[3]

Кацярына Ігараўна Кухар
укр.: Катерина Ігорівна Кухар
Дата нараджэння 18 студзеня 1982(1982-01-18) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Гады актыўнасці з 1997
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст Украіны Заслужаны артыст Украіны
IMDb ID 11291963
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 7 ліпеня 2020 года — кіраўнік Кіеўскага дзяржаўнага прафесійнага харэаграфічнага каледжа.[4]

Біяграфія правіць

Кацярына Кухар нарадзілася 18 студзеня 1982 года ў Кіеве. Пачала займацца балетам з 5 гадоў.

У 1992 годзе паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас Таццяны Таякінай).

У 1997 годзе на конкурсе маладых выканаўцаў выйграла прыз конкурсу Prix de Lausanne  (руск.) — запрашэнне на стажыроўку ў Лазану (Швейцарыя).

У 16 гадоў Кацярына Кухар дэбютавала ў партыі Машы ў балеце «Шчаўкунок» на сцэне Bunka Kaikan у Японіі.[5] Партыю маладой балерыне даверыў Валерый Пятровіч Коўтун  (руск.), які ў гэты час працаваў у Японіі.

У 1999 годзе Кацярына экстэрнам заканчвае харэаграфічнае вучылішча з чырвоным дыпломам і пачала працаваць у трупе Нацыянальнай оперы Украіны.

Артыстка гастралявала ў краінах Еўропы, Канадзе, ЗША, Японіі, Карэі, Кітаі і інш.

Член журы балетных конкурсаў і фестываляў. Выкладчык танца.

З Кацярынай Кухар працавалі такія педагогі-рэпетытары, як народныя артысты Украіны і СССР Валерый Коўтун  (руск.), Людміла Смаргачова, Мікалай Прадчанка  (укр.), Элеанора Сцябляк, Раіса Хілько, Эльвіра Тарасава, Рэджэпмырат Абдыеў  (руск.).

Партнёрамі Кацярыны Кухар у розны час былі: Аляксандр Стаянаў  (руск.), Леанід Сарафанаў  (руск.), Джозеф Гаці, Бахціяр Адамжан, Эрыс Нежа, саліст парыжскай Opéra Garnier Кер Жэрэмі-Лу (Quer Jérémy-Loup), Клаўдыё Каўела (тэатр «Ла Скала»).

Асабістае жыццё правіць

Кацярына Кухар замужам за прэм’ерам Нацыянальнай оперы Украіны Аляксандрам Стаянавым  (руск.). Разам з мужам выхоўвае сына Цімура і дачку Насту.

Рэпертуар правіць

Іншыя працы правіць

Ролі ў кіно правіць

Узнагароды правіць

Таксама Кацярына Кухар мае ўзнагароды за ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, сярод якіх:

  • Міжнародны фестываль харэаграфіі (Берлін, 2015)
  • Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (Кіеў, 2000)
  • Адрозненне за ўдзел у першым міжнародным фестывалі «Танец XXI ст.» (1998)
  • Міжнародны фестываль «Aoyama ballet festival» і «Fresh ballerina festival» (абодва ў Японіі, 1997)
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў балета «Prix de Lausanne» (Швейцарыя, 1997)

Зноскі

  1. Екатерина Кухар получила звание народной артистки Украины. Elle — модный женский журнал (30 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2019. Праверана 27 лістапада 2019.
  2. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №417/2012 — Офіційне інтернет-представництво Президента України(недаступная спасылка). web.archive.org (13 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 28 лістапада 2019.
  3. Указ Президент України від 26 березня 2018 року № 87/2018 «Про відзначення державними нагородами України діячів театрального мистецтва». Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2018. Праверана 27 сакавіка 2018.
  4. "Суддя "Танців з зірками" стала директором Київського хореографічного училища". segodnya.ua. 2020-08-07. Праверана 2021-02-09.
  5. Юлия Мостовая Екатерина Кухар: «Наш зритель очень избалован балетом»(руск.) : журнал. — Незалежний АУДИТОР, 2017. — № 6 (65). — С. 138-157. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017.
  6. Александр Стоянов. Катерина Кухар / Тизер к балету "Children of the Night" (18 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2022. Праверана 29 сакавіка 2018.
  7. Віктор Янукович. Указ президента України №417/2012(нявызн.). АПУ. Архівавана з першакрыніцы 13-09-2017. Праверана 27-06-2012.
  8. Указ Президента України від 1 грудня 2016 року № 533/2016 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 25-ї річниці підтвердження всеукраїнським референдумом Акта проголошення незалежності України 1 грудня 1991 року». Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 29 чэрвеня 2017.
  9. Тищенко определил самых успешных женщин Украины (руск.). ivona.bigmir.net. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2019. Праверана 27 лістапада 2019.