Кашалёва (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Кашалёва[2] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 35,0643 га[1]. За 17 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Кашалёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,350643[1] км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806091
Кашалёва на карце Беларусі ±
Кашалёва (Віцебскі раён) (Беларусь)
Кашалёва (Віцебскі раён)
Кашалёва (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Кашалёва (Віцебскі раён)

Гісторыя

правіць

У 17 стагоддзі вядома як уласнасць зямян Шапкаў-Хатольскіх у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1630 годзе, паводле раздзельнага акта паміж братамі, вёска перайшла ў валоданне да Юрыя Шапкі-Хатольскага. У 18 стагоддзі вёска, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі Кашалёва ў складзе фальварка Пенклавічы, які ўваходзіў у маёнтак Курына. У 1846 годзе прыватная ўласнасць памешчыка Юстыяна Быкоўскага. З 1866 года ў Віцебскім павеце. У 1899 годзе ў вёсцы была праваслаўная капліца. У 1905 годзе вёска ў Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, належала Курынскаму сельскагаспадарчаму таварыству. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені ў вёсцы Лазаватка, у 1924 годзе тут навучаліся 14 дзяцей з Кашалёва. У сакавіку 1924 года вёска вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары населеных пунктаў Яроменкі-1 і Яроменкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года Кашалёва акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў 1942—1943 гадах знішчылі тут усе 40 двароў і забілі 8 мірных жыхароў. Вывезены ў Германію 6 чалавек. На франтах загінулі 25 вяскоўцаў і 6 у партызанскай барацьбе. Да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 58 рэвізскіх сялянскіх душ (1834)
  • 14 двароў, 53 жыхары (1847)
  • 21 двор, 131 жыхар (1905)
  • 40 двароў, 158 жыхароў (1941)
  • 11 гаспадарак, 14 жыхароў (1997)
  • 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2003)
  • 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Крыніцы

правіць
  1. а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць