Каўнаская духоўная семінарыя
Каўнаская духоўная семінарыя (літ.: Kauno kunigų seminarija) — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Каўнасе, з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай семінарыяй у Літве. Лічыцца часткай тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Каўнаская духоўная семінарыя | |
---|---|
Арыгінальная назва | літ.: Kauno kunigų seminarija |
Год заснавання | 1864 |
Канфесія | Каталіцтва |
Сайт | kks.lcn.lt |
Гісторыя
правіцьПасля паўстання 1863—1864 гадоў рэзідэнцыя біскупа Жамойці Мацеюса Валанчуса была перанесена з Варняў у Коўна. У гэтым жа годзе пры манастыры цыстэрцыянцаў і касцёле св. Георгія была ўтворана духоўная семінарыя. З 1863 па 1870 гады колькасць навучэнцаў у семінарыі была абмежавана, бо службовыя асобы Расійскай імперыі не дазвалялі набор новых навучэнцаў.
Падчас Першай сусветнай вайны семінарыя пераехала ў Трашкуны, будынак семінарыі ў Коўне быў пераўтвораны ў ваенны лазарэт. У 1918 годзе, пасля здабыцця Літвой незалежнасці, семінарыя вярнулася ў Коўна.
Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам Каўнаская семінарыя засталася адзінай у Літве, усе іншыя былі закрыты. Большасць будынкаў семінарыі былі канфіскаваны, а многія святары арыштаваны ці дэпартаваны.
Пасля абвяшчэння Літвой у 1990 годзе незалежнасці семінарыі вярнулі яе былыя будынкі[1].
Выкладчыкі
правіць- Антанас Баранаўскас, літоўскі паэт, мовазнавец, царкоўны дзеяч, каталіцкі прэлат, біскуп сейненскі.
- Майроніс, літоўскі паэт і драматург.
- Казімерас Сцяпонас Шаўліс, літоўскі рымска-каталіцкі святар, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Людас Адамаўскас, літоўскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Народнага Сойма Літвы ў 1940.
- Эўгеніюс Бартуліс, літоўскі каталіцкі біскуп.
- Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
- Аляксандр Кашкевіч, каталіцкі біскуп Гродзенскі.
- Эдвард Роп, рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 11 сакавіка 2020.