Кентаўры (стар.-грэч.: Κένταυροι, адз. л. Κένταυρος) у грэчаскай міфалогіі[1] — дзікія смяротныя істоты з галавой і тулавам чалавека на целе каня, жыхары гор і лясных гушчароў.

Жан Батыст Рэньё. Хірон навучае Ахіла.

Ніжняя частка цела кентаўра з чатырма нагамі як у каня, грудзі, галава і рукі як у чалавека. Паводле міфаў, амаль усе Кентаўры народжаны ад цара племені лапіфаў (у Фесаліі на паўночным усходзе Грэцыі) Іксіёна і хмары, што па волі Зеўса набыла аблічча Геры. Буйныя, нястрымныя істоты, акрамя Фола і Хірона (выхавацеля Ахіла, Ясона і інш. герояў), якія ўвасабляюць мудрасць і памяркоўнасць. Суправаджаюць Дыяніса.

Меркавана, кентаўры першапачаткова былі ўвасабленнем горных рэк і бурных ручаёў. У гераічных міфах адны кентаўры з’яўляюцца выхавальнікамі герояў, іншыя — варожыя да іх.

Сцэны з т.зв. кентаўрамахіі (бітвы лапіфаў з кентаўрамі) і іншых міфалагічных падзей, звязаных з Кентаўрамі, адлюстраваны ў скульптурных выявах храма Зеўса ў Алімпіі, Гефестэёна і Парфенона ў Афінах (V ст. да н.э.), насценным жывапісе ў Пампеях, у скульптуры (Мікеланджэла Буанароці, Агюст Радэн), жывапісе (П. П. Рубенс, Ф. Салімена і інш.).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.638-639, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.313; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 4 далей

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць