Клюкавічы (Лідскі раён)

Клюкаві́чы[1] (трансліт.: Kliukavičy, руск.: Клюковичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Вёска
Клюкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
7 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовы індэкс
231314
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236804031
Клюкавічы на карце Беларусі ±
Клюкавічы (Лідскі раён) (Беларусь)
Клюкавічы (Лідскі раён)
Клюкавічы (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Клюкавічы (Лідскі раён)

Знаходзіцца ля вытокаў ракі Голдаўка.

Гісторыя правіць

Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае засценак Клюкавічы ў Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла. Вядома, што дарога з Няцечы вяла хмызняком і палямі, далей ішла да фальварка і вёскі Пішчаўцы, а затым на Жалудок[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Беліцкай воласці Лідскага павета, 115 жыхароў, 138 дзесяцін зямлі. З 18 сакавіка 1921 года да 1939 года ў складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. На 30 верасня 1921 года — 27 жылых пабудоў, 142 жыхары. На 1 студзеня 1996 года — 11 падвор’яў, 16 жыхароў. На 1 студзеня 2004 года — 5 двароў, 7 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Клю́кавічы
  2. pawet.net

Літаратура правіць

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4