Ключаўская Сопка (Ключаўскі вулкан) — дзеючы стратавулкан на ўсходзе Камчаткі. Маючы вышыню 4850 м, з'яўляецца самым высокім актыўным вулканам на Еўразійскім кантыненце. Узрост вулкана прыблізна 7000 гадоў.

Ключаўскі вулкан
Ключаўскі вулкан
Ключаўскі. Жолаб Крастоўскі. 2006 год.
Каардынаты: 56°04′ пн. ш. 160°38′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Камчатка, Расія
Горная сістэма Усходні хрыбет, Ключаўская група вулканаў
Форма вулкана Стратавулкан
Дыяметр кратара 1250 м
Глыбіня кратара 340 м
Перыяд утварэння 7000 гадоў
Апошняе вывяржэнне Пачалося 12 снежня 2009 і працягваецца дагэтуль
Вышыня вяршыні 4850 м
Першае ўзыходжанне 1788, Данііл Гаус з двума спадарожнікамі з рускай экспедыцыі

Ключаўскі вулкан (Камчацкі край)
Ключаўскі вулкан
Ключаўскі вулкан

Асноўныя звесткіПравіць

Размешчаны ў Ключаўской групе вулканаў, на адлегласці 60 км ад узбярэжжа Камчацкага заліва Ціхага акіяна, паблізу ад вулканаў Камень і Безыменны. Абсалютная вышыня вулкана складае 4850 метраў. Уяўляе сабой правільны конус з 70 пабочнымі конусамі, купаламі і кратарамі. Складзены патокамі базальтавай, збольшага андэзітавай лавы, у верхняй частцы пераважна друзлым матэрыялам. Нягледзячы на вялікую вышыню вулкана на ім няма снегу і ледавікоў. Гэта выклікана актыўнай вулканічнай дзейнасцю. Імя яму даў Валерый Атласаў.

З'яўляецца актыўным вулканам, за 270 гадоў адбылося больш за 50 моцных вывяржэнняў; актыўныя фумаролы і сальфатары. У кратары частыя выбухі з выкідамі бомбаў і попелу. У ходзе вывяржэння 2004-2005 гг слуп попелу дасягнуў рэкорднай вышыні ў 8000 м. Апошняе вывяржэнне адбылося ў 2009 годзе - да яго вышыня вулкана складала 4850 м, цяпер яна набліжаецца да 5000 метрам, бо вулкан працягвае вывяргацца. З канца 17-га стагоддзя да 1932 Ключаўскі вулкан фарміраваўся толькі за кошт тэрмінальных (вяршынных) вывяржэнняў. У непасрэднай блізкасці ад вулкана знаходзіцца патухлы вулкан Камень вышынёй 4579 м.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.352

СпасылкіПравіць

Шаблон:Вулканы Камчаткі