Клітэмнестра

Клітэмнестра (стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα, сустракаецца напісанне Клітэместра) — дачка Леды і Тындарэя, жонка Агамемнана, маці Арэста і Іфігеніі. Згадваецца ў «Іліядзе» (I 113) і «Адысеі».

Клітэмнестра
стар.-грэч.: Κλυταιμνήστρα
Clytemnestra1.jpg
Джон Кальер, Клітэмнестра пасля забойства, 1882, Лондан
Пол жанчына
Бацька Tyndareus[d]
Маці Leda[d]
Браты і сёстры Pollux[d], Castor[d] і Алена Цудоўная
Муж Агамемнан і Tantalus[d]
Дзеці Orestes[d][1][2], Іфігенія[3][1], Хрысафеміда[1], Электра[1], Эрыгона, дачка Эгісфа, Iphianassa[d][1], Laodice[d][1], Helena[d] і Aletes[d]
Commons-logo.svg Клітэмнестра на Вікісховішчы

Сюжэт у міфалогііПравіць

У старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка спартанскага цара Тындарэя і Леды (па версіі, другая), сястра Алены і Дыяскураў. Па адной з версій, першапачаткова была жонкай Тантала. Выдадзена замуж за мікенскай цара Агамемнана, які ўзначаліў грэчаскае войска ў паходзе на Трою.

У адсутнасць мужа Клітэмнестра здрадзіла яму з яго стрыечным братам Эгісфам, падахвочаная Наўпліем, і па вяртанні Агамемнана забіла яго і яго палюбоўніцу Касандру.

 
П’ер-Нарсіс Герэн, Клітэмнестра вагаецца перад забойствам спячага Агамемнана, 1817

Пасля Клітэмнестра разам з Эгісфам была забітая уласным сынам Арэстам, які адпомсціў ёй за гібель бацькі. У ноч перад смерцю ёй прыснілася, што да яе паўзе змей і кусае ў цемя. Паводле Эсхіла, ёй снілася, што яна нарадзіла змея, які ўкусіў яе за грудзі. Па іншай версіі, ёй прыснілася, што царскі посах Агамемнана прарос і ператварыўся ў дрэва.

Пахаваная ў баку ад гарадской сцяны Мікен.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Любкер Ф. Agamemnon // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 43.
  2. Любкер Ф. Orestes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 958–959.
  3. Любкер Ф. Iphigenia // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 667–668.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць