Клічаўскі бой (1943)

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Клічаўскі бой — бой партызанскіх фарміраванняў Магілёўскай вобласці супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гарадскім пасёлку Клічаў 21 красавіка 1943 года.

Клічаўскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Клічаўскі бой
Клічаўскі бой
Дата 21 красавіка 1943
Месца Клічаў
Вынік адыход партызан
Праціўнікі
нямецкі гарнізон Клічава
Страты
3 70 салдат і афіцэраў забітымі і параненымі

Перадумовы

правіць

Бой за Клічаў у красавіку 1943 года быў часткаю плана распрацаванага камандаваннем Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы (ВАГ) пры Магілёўскім падпольным абкаме КП(б)Б, па знішчэнню нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каардынаваў дзейнасць партызанскіх брыгад начальнік штаба Магілёўскай ВАГ С. Г. Сідарэнка-Салдаценка. Клічаўскі гарнізон (каля 200 чалавек) меў на ўзбраенні гармату, 4 мінамёты, каля 20 кулямётаў і іншую зброю, быў умацаваны некалькімі дзотамі, сістэмай акопаў.

У адпаведнасці з планам, 2-я Клічаўская партызанская брыгада ва ўзаемадзеянні з 5-й Клічаўскай партызанскай брыгадай і ротай партызан 1-й Клічаўскай брыгады ў 3 гадзіны раніцы 21 красавіка пачала наступаць на Клічаў з поўдня, уздоўж правага берага ракі Ольса, 5-я Клічаўская партызанская брыгада (атрады 61-ы, 620-ы, 760-ы) — уздоўж цэнтра пасёлка. Ведаючы пра канцэнтрацыю партызан 227-га атрада 2-й Клічаўскай брыгады ў раёне зыходнага становішча, гітлераўцы спрабавалі знішчыць атрад. Партызаны прынялі бой і разбілі праціўніка. У 4 гадзіны раніцы 21 красавіка 1943 года партызаны пры падтрымцы артылерыйскага і мінамётнага агню ўварваліся ў Клічаў і занялі яго, за выключэннем умацаваных пазіцый гарнізона. Аднак праціўнік атрымаў падмацаванне, выкліканая авіяцыя правяла масавую бамбардзіроўку. Паводле загаду ВАГ партызаны адышлі.

У выніку бою гарнізон страціў забітымі і параненымі каля 70 салдат і афіцэраў. Партызаны захапілі 3 кулямёты, мінамёт, 37 вінтовак, у баі страцілі 3 чалавекі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • А. І. Валахновіч, Р. А. Чарнаглазава, М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.