208-ы партызанскі полк імя І. В. Сталіна
208-ы партызанскі полк імя І. В. Сталіна — партызанскі полк, створаны ў жніўні 1943 года на базе 208-га партызанскага атрада імя І. В. Сталіна. У лістападзе 208-ы атрад быў пераўтвораны ў 1-ю Клічаўскаю партызанскую брыгаду. У маі 1943 года брыгада была пераўтворана ў 208-ы партызанскі атрад імя Сталіна, у жніўні — у 208-ы полк імя Сталіна. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Барысаўскага, Крупскага, Целяханскага, Лагішынскага, Ганцавіцкага і Пінскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года полк (1422 партызаны, 4 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
208-ы партызанскі полк імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1422 партызаны (11 ліперя 1944) |
Дыслакацыя | Клічаўскі, Быхаўскі, Пухавіцкі, Чэрвеньскі, Барысаўскі, Крупскі, Целяханскі, Лагішынскі, Ганцавіцкі, Пінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіцьКамісары
правіць- І. Р. Іваноў;
- Р. І. Шчарбакоў.
Начальнікі штаба
правіць- К. А. Арцюшын;
- Ц. К. Крук;
- П. Ф. Бандарэнка.
Гісторыя
правіцьСа жніўня 1941 года ў Рудзенскім раёне дзейнічаў атрад М. П. Пакроўскага, у кастрычніку быў створаны атрад Сяргеева. 31 снежня 1941 года атрады Пакроўскага, Сяргеева і група У. І. Нічыпаровіча, што прыбыла з Мінскага падполля, былі аб'яднаны ў 208-ы партызанскі атрад (з сакавіка 1942 года — 208-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна). У сакавіку 1942 года атрад перадыслацыраваўся ў Клічаўскі раён, дзе яго камандаванне стварыла і ўзначаліла Клічаўскі аператыўны цэнтр. У лістападзе атрад быў пераўтвораны ў 1-ю Клічаўскую партызанскую брыгаду (камандзіры П. В. Яхантаў, Я. М. Бяспоясаў; камісары І. Р. Іваноў, Р. І. Шчарбакоў; начальнікі штаба К. А. Арцюшын, Ц. К. Крук). У маі 1943 года брыгада была пераўтворана ў 208-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна, у жніўні — у 208-ы партызанскі полк імя І. В. Сталіна 3-х батальённага складу (камандзір палка Бяспоясаў, камісар Шчарбакоў, начальнік штаба П. Ф. Бандарэнка). 11 снежня 1943 — 30 студзеня 1944 полк перабазіраваўся ў Целяханскі раён.
Партызаны правялі больш за 400 баявых аперацый. У лютым, сакавіку 1942, красавіку і жніўні 1943 разграмілі гарнізоны і апорныя пункты ў Пухавічах, Градзянцы Асіповіцкага, Сушы Клічаўскага, Мацевічах (Мацевіцкі бой) Бярэзінскага раёнаў, у Бялынічах. Правялі 17 абарончых апрацый супраць карнікаў, у тым ліку Кліноцкі бой. У маі 1943 года, у ходзе нямецкай карнай аперацыі «Хрушч» брыгада апынулася ў блакадзе. Паводле загада Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы пры падпольным абкаме КП(б)Б і Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б брыгада разгрупавалася, пакінула ў лагерах частку параненых і закапала ўсё, што магло перашкодзіць хуткаму манеўру і прарыву. 6 мая, сумесна з 2-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, прарвалі блакаду знішчыўшы артылерыйскія і мінамётныя батарэі, 2 бронемашыны і роту праціўніка.[1][2] 16 чэрвеня 1944 года адбілі атаку буйных сіл карнікаў на лініі Агінскага канала. На ўчастках Мінск — Орша, Орша — Жлобін, Мінск — Жлобін, Баранавічы — Лунінец, Лунінец — Пінск знішчылі і пашкодзілі больш за 70 эшалонаў. У жніўні 1943 года знішчылі больш за 305 рэек. 19 студзеня 1944 на ўчастку Малькавічы — Люсіна спынілі і знішчылі вайсковы эшалон. 4—7 ліпеня 1944 года ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Новы Двор, Пагост Загародскі, Лагішын Лагішынскага, Сошна, Парахонск Пінскага раёнаў.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Пасэ, У. С. Хрушч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 616. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Пасэ, У. Хрушч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.