Княжацкі храм (Полацк)
Княжацкі храм — колішні праваслаўны храм у Полацку, які існаваў у 12—16 ст[1]. Помнік полацкай школы дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Княжацкі храм | |
---|---|
| |
Краіна | Полацкае княства |
Горад | Полацк |
Архітэктурны стыль | полацкая школа дойлідства |
Падмурак і сцены храма былі выяўлены М. Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг.[1] непадалёку ад Сафійскага сабора на тэрыторыі княжацкага двара.
Архітэктура
правіцьЦарква ўяўляе сабой мураваны шасціслуповы будынак памерам 24×16 м меў тры нефы, з якіх галоўны завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі, утопленымі ў тоўшчу ўсходняй сцяны. Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад, а да асноўнага аб'ёма з трох бакоў прымыкалі прытворы, паўднёвы і паўночны з якіх завяршаліся апсідамі. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзе[2].
Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак[1].
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.40
Літаратура
правіць- Полацкі княжацкі храм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 463—464.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- Княжацкі храм (Полацк) на сайце «Архіварта»