Ковенскае вікарыяцтва

Ковенскае вікарыяцтва — вікарыяцтва Віленскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы, якое існавала ў 1843—1945 гады. Епархіяльны цэнтр знаходзіўся ў горадзе Коўна (цяпер Каўнас, Літва).

Ковенскае вікарыяцтва
Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор
Агульныя звесткі
Краіна Расійская імперыя, Літва
Епархіяльны цэнтр Коўна
Заснавана 1843
Скасавана 1945

Гісторыя

правіць

Утворана ў 1843 годзе ў сувязі з заснаваннем Ковенскай губерні па хадайніцтве епіскапа Літоўскага Іосіфа. Настаяцель Віленскага Свята-Духава манастыра архімандрыт Платон (Гарадзецкі) быў пасвечаны ў епіскапа Ковенскага, другога вікарыя Літоўскай епархіі.

Першапачаткова епіскапы Ковенскія жылі ў Пажайскім Свята-Успенскім манастыры ў 9 вёрстах ад Коўна, настаяцелямі якога яны з’яўляліся. Епіскапы клапаціліся не толькі аб Пажайскім манастыры, у іх абавязкі ўваходзіла таксама апека пра іншыя невялікія манастыры Ковенскай губерні. Кафедрамі епіскапаў Ковенскіх да Першай сусветнай вайны былі Нікольскі і Петрапаўлаўскі храмы ў Коўне. З 1881 года епіскап Ковенскі Данат згадваецца як 1-ы вікарый Літоўскай епархіі.

З 1911 года на сродкі Ковенскага епіскапа Елеўферыя пры Нікольска-Петрапаўлаўскім брацтве выдавалася адзіная ў Коўна руская газета «Литовская Русь». Таксама сіламі Ковенскіх епіскапаў і Ковенскага брацтва да 1915 года ўтрымліваліся брацкі прытулак на 25 сірот і школа на 70 чалавек. Ковенскае брацтва спыніла існаванне ў верасні-кастрычніку 1915 года, адразу пасля акупацыі Коўна нямецкімі войскамі; Брацтва было адноўлена ў 1926 года, дзейнічала да 1940 года.

Са жніўня 1915 года епіскап Елеўферый арганізаваў эвакуацыю Пажайскага і Сурдзегскага манастыроў і неўзабаве выехаў у Маскву. 28 чэрвеня 1917 годзе ў сувязі з абраннем 21 чэрвеня на Маскоўскую кафедру архіепіскапа Літоўскага Ціхана, епіскап Елеўферый быў прызначаны часова кіраўніком Літоўскай епархіяй. У канцы 1917 года епіскап прыбыў у Дзісну, адзіную частку Літоўскай епархіі, не занятую нямецкімі войскамі. У лістападзе 1918 года пераехаў у Вільню (Вільнюс). Пазней было заснавана Каўнаскае праваслаўнае духоўнае праўленне. Пастановай патрыярха Ціхана і Сінода ад 28 чэрвеня 1921 года епіскап Елеўферый быў узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны на Віленскую кафедру кіруючым архірэем.

У сакавіку 1922 года Віленскі край быў афіцыйна далучаны да Польшчы. З 14 кастрычніка 1922 да пачатку лютага 1923 года архіепіскап Елеўферый знаходзіўся пад арыштам па загадзе польскіх уладаў. Пасля вызвалення архірэй быў высланы з Польшчы, 6 лютага ён прыбыў у Каўнас — часовую сталіцу Літоўскай Рэспублікі. У сувязі з тым, што кафедральны Петрапаўлаўскі сабор у Каўнасе яшчэ ў 1919 годзе быў адабраны ў вернікаў, кафедральным храмам стала могілкавая Васкрасенская царква. У 1932 года быў закладзены віленскі кафедральны Благавешчанскі сабор, асвечаны ў 1935 годзе. У кастрычніку 1939 года Віленскі край быў перададзены Літве, мітрапаліт Елеўферый вярнуўся ў Вільню.

26 красавіка 1942 года мітрапаліт Віленскі Сергій узначаліў хіратонію архімандрыта Данііла ў епіскапа Ковенскага (Каўнаскага), вікарыя Літоўскай епархіі. Пасля забойства 23 красавіка 1944 года мітрапаліта Сергія, епіскап Данііл стаў першым кандыдатам на пасаду экзарха паводле завяшчання нябожчыка. 8 мая епіскап Данііл абвясціў аб уступленні на пасаду часова кіраўніка Віленскай і Літоўскай епархіяй з правамі намесніка Патрыяршага экзарха Прыбалтыкі, тады ж ён быў узведзены ў сан архіепіскапа Ковенскага. У ліпені 1944 года зняты з кафедры акупацыйнымі ўладамі і арыштаваны, вызвалены ў маі 1945 года. Жыў у Чэхаславакіі, у канцы 1945 года вярнуўся ў СССР, у студзені 1946 года (па іншых звестках, 30 снежня 1945) прызначаны на Пінскую і Брэсцкую кафедру.

Епіскапы

правіць

Літаратура

правіць