Конрад Вольф (ням.: Konrad Wolf; 20 кастрычніка 1925, Хехінген, Германія — 7 сакавіка 1982, Берлін, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, сын пісьменніка Фрыдрыха Вольфа, малодшы брат кіраўніка знешняй разведкі ГДР Маркуса Вольфа. Прадстаўнік савецкай школы кінематографа (скончыў УДІК), аднак працаваў пераважна ў ГДР. З фільмаў Вольфа найбольш вядомым з’яўляецца «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» паводле аднайменнага рамана Л. Фейхтвангера з Данатасам Баніёнісам у галоўнай ролі.

Конрад Вольф
Konrad Wolf
Конрад Вольф (справа)
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1925(1925-10-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1982(1982-03-07)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Веймарская рэспубліка >
 Трэці рэйх > Сцяг ГДР ГДР
Бацька Friedrich Wolf[d]
Жонка Christel Bodenstein[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, палітык, сцэнарыст, ваенны
Кар’ера 19551982
Кірунак драма
Узнагароды
IMDb 0937830
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады эмігрыраваў разам з бацькамі з Германіі і з 1934 года жыў у СССР. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне разам з савецкімі войскамі, у 1945 годзе (у 19 гадоў) быў прызначаны ваенным камендантам горада Бернау. Вопыт ваенных гадоў паказваецца рэжысёрам у фільмах «Мне было дзевятнаццаць» і «Мама, я жывы».

У 1949 годзе паступіў ва УДIК (Масква) на рэжысёрскі факультэт, курс С. А. Герасімава. Пасля заканчэння УДІКа жыў і працаваў у ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1965—1982). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1959, 1968).

Зноскі

  1. а б Konrad Wolf // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Konrad Wolf // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118634739 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.