Коры Дыён (Кока) Гаўф (англ.: Cori (Coco) Gauff;[4] нар. 13 сакавіка 2004, Дэлрэй-Біч, ЗША) — амерыканская тэнісістка[5][6], трэцяя ракетка свету ў адзіночным разрадзе і самая юная ў гісторыі першая ракетка свету ў парным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); пераможца 13 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); самая юная ў гісторыі тэнісістка, якая змагла пераадолець кваліфікацыю на жаночым турніры Вялікага шлема і самы юны гулец (як сярод жанчын, так і мужчын), які здолеў пераадолець кваліфікацыю на Уімблдане.

Тэніс
Коры Гаўф
англ.: Coco Gauff
Нарадзілася 13 сакавіка 2004(2004-03-13)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Дэлрэй-Біч, ЗША
Рост 175 см
Прафесійная кар’ера 2018
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Брэд Гілберт
Прызавыя грошы 13 466 222 $[3]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 193–87[3]
Тытулы 7 WTA
Найвышэйшы рэйтынг 3 (11 верасня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2024)
Францыя фінал (2022)
Уімблдан 4-ы раўнд (2019, 2021)
ЗША перамога (2023)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 124–59[3]
Тытулы 8 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (15 жніўня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2023)
Францыя фінал (2022)
Уімблдан 3-і раўнд (2021, 2023)
ЗША фінал (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 7 жніўня 2023 года

У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2018); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017).

Агульная інфармацыя правіць

Коры Гаўф пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў[7]. Яна нарадзілася і вырасла ў Атланце, але перабралася з сям’ёй у Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, каб мець больш магчымасцей для развіцця свайго тэніснага таленту[8]. У Коры спартыўная сям’я. Яе бацька гуляў у баскетбол ва Універсітэце штата Джорджыя, пазней стаў трэніраваць дачку[9], а яе маці займалася лёгкай атлетыкай у фларыдскім універсітэце. У сям’і Гаўф таксама ёсць два малодшых сыны. Коры навучаецца дома ў сваёй маці, былой настаўніцы.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў правіць

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2023 3 3
2022 7 4
2021 22 21
2020 48 45
2019 68 78
2018 875


Выступленні на турнірах правіць


Заўвагі правіць

  1. а б в Беларуская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Беларусі.
  2. Трапіла ў асноўную сетку пасля паражэння ў фінале кваліфікацыі.

Крыніцы правіць

  1. https://www.billiejeankingcup.com/en/player/800504325
  2. https://www.usopen.org/amp/en_US/news/articles/2022-07-25/coco_gauff_sofia_kenin_taylor_townsend_star_in_us_open_series_exhibition_in_atlanta.html
  3. а б в WTA website
  4. Wimbledon 2019: Cori 'Coco' Gauff described as a 'champion in the making'. bbc.co.uk (1 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. Кто такая 15-летняя Кори Гауфф, которая обыграла Винус Уильямс на Уимблдоне-2019. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. Правильная подача: как заработать $1 млн в 15 лет. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. American teen Gauff impresses in junior Slam debut. US Open. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана September 11, 2017.
  8. Cori Gauff, 13, Has Great Potential And A Greater Goal: Be The Goat. Tennis.com. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана September 24, 2017.
  9. Persak, Mike. Delray's Coco Gauff, 14, stays grounded with family after winning French Open Women’s title. Sun-Sentinel.com. Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2018. Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі правіць