Косаўская раўніна

Косаўская раўніна — геамарфалагічны раён на Беларусі ў міжрэччы Нарава, Ясельды і Зальвянкі.

Косаўская раўніна
Каардынаты: 52°45′30″ пн. ш. 25°09′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Косаўская раўніна
Косаўская раўніна

Выцягнута з захаду на ўсход на 110 км, шырыня 20-30 км. Мяжуе з Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшамі на поўначы, Баранавіцкай раўнінай і Нараўска-Ясельдзінскай нізінай на поўдні.

У тэктанічных адносінах прымеркавана да сучлянення Беларускай антэклізы і Падляска-Брэсцкай упадзіны крышталічнага фундамента (абсалютныя адзнакі ад −100 да −600 м). Карэнныя пароды знаходзяцца на вышыні 40-60 м, у ледавіковых лагчынах ад 20 м і ніжэй; прадстаўлены палеагенавымі і неагенавымі пяскамі і глінамі у паніжэннях — мелавымі пяскамі, мергелем і мелам.

Магутнасць чацвярцічнай тоўшчы змяняецца ад 140—150 м да 60—80 м. Пераважаюць ранне- і сярэднечацвярцічныя ледавіковыя адклады.

Рэльеф Косаўскай раўніны мае некалькі ярусаў: вышэй за 180 м — краявыя ледавіковыя ўтварэнні, радзей — формы марэннага рэльефу; ад 160 да 180 м — зандравая і марэнная раўніны; ніжэй за 160 м — рачныя даліны і забалочаныя паніжэнні з рэшткавымі вадаёмамі. Паверхня ледавіковых пяскоў часта ператворана эолавымі працэсамі ў грады, дзюны, бугры вышынёй да 10 м. Асобныя камавыя ўзгоркі прасочваюцца ў басейнах рэк Свіслач (прыток Нёмана) і Калонка.

Гідраграфічная сетка прадстаўлена невялікімі вадацёкамі і вярхоўямі адносна буйных рэк Зальвянка, Шчара, Цемра і інш.

Дзярнова-падзолістыя глебы развіваюцца на водна-ледавіковых пясках, марэнных супесках, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы на марэнных суглінках. Тарфяна-балотныя глебы пашыраны ў паніжэннях, алювіяльныя — у поймах рэк.

Пад лесам занята каля 40 % тэрыторыі.

Літаратура правіць

  • Нечипоренко Л. А. Коссовская равнина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3