Кракаі́т — калекцыйны мінерал класа храматаў, храмат свінцу Pb(CrO4). Маюцца дамешкі цынку і серабра. Упершыню знойдзены на Бярозаўскім залатым рудніку на Урале ў 1766 годзе і апісаны горным саветнікам І. Г. Леманам (ням.: Johann Gottlob Lehmann)[1].

Кракаіт
Кракаіт з Тасманіі
Формула PbCrO4
Прымесь Zn, Ag
Сінгонія манаклінная
Крышталічная рашотка a = 7.12Å, b = 7.421Å, c = 6.8Å β = 102.41°[1]
Крышталічная рашотка a = 7.12Å, b = 7.421Å, c = 6.8Å β = 102.41°[1]
Колер аранжава-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырвона-жоўты
Бляск алмазны
Празрыстасць паўпразрысты
Цвёрдасць 2,5—3
Спайнасць сярэдняя
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 5,9—6,1 г/см³
Паказчык пераламлення α = 2.290(2) nβ = 2.360(2) nγ = 2.660(2)[1]

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Колер аранжава-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырвона-жоўты, з алмазным бляскам. Паўпразрысты. Крохкі. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,9—6,1 г/см³.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць