Краски
«Краски» — музычны гурт з Беларусі, які быў створаны ў Мінску 1 студзеня 2001 года. Салістка і аўтарка песень — Аксана Кавалеўская.
Краски | |
---|---|
Жанр | Поп-музыка |
Гады | 2001—па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад |
Мінск — да 2003 года Масква — пасля 2003 года |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | Руская, беларуская |
Лэйбл | Real Line Music |
Склад |
Дар'я Субоціна Віталь Кандракоў Саша Ліс |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
17 лістапада 2001 года ў мінскім клубе «Блиндаж» прайшла прэзентацыя дэбютнага альбома «Ты уже взрослый» (бел. «Ты ўжо дарослы»), які быў перавыдадзены ў Маскве ў 2002 годзе пад назвай «Старший брат» (бел. «Старэйшы брат») фірмай Real Records. Пасля поспеху ў Беларусі, гурт сканцэнтраваўся на расійскім музычным рынку[1]. З моманту свайго заснавання гурт выступіў на пляцоўках буйнейшых гарадоў СНД, арганізаваў усебеларускі тур, у межах якога было дадзена 172 канцэрта, выпусціў 6 альбомаў (5 з якіх — у Расіі).
У 2003 годзе гурт «Краски» займеў праблемы з беларускімі уладамі, 1 красавіка офіс калектыва ў Мінску быў захоплены беларускім АМАПам, а супрацоўнікі офіса былі затрыманы[2][3]. Пасля гэтых падзей гурт «Краски» пераехаў у Маскву. У склад гурта увайшоў Дзмітрый Арлоўскі (клавішы). Выйшлі наступныя альбомы — «Оранжевое солнце: оранжевый альбом», «Весна: синий альбом», «Те кто любит: фиолетовый альбом». У сакавіку 2006 года Аксана Кавалеўская пакінула калектыў. На яе замены прыйшла вакалістка Кацярына Саша. У Расіі з'явіліся гурты-двайнікі, што называлі сябе «Краски» і выконвалі песні калектыву[4]. У 2012 годзе ў гурт «Краски» прыйшла салістка Марына Іванова. У кастрычніку 2015 яна сыйшла з гурта, і салісткай стала Дар'я Субоціна.
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- Ты уже взрослый (2001) (толькі ў Беларусі)
- Старший брат: желтый альбом (2002)
- Я люблю тебя, Сергей: красный альбом (2002)
- Оранжевое солнце: оранжевый альбом (2003)
- Весна: синий альбом (2004)
- Те, кто любит: фиолетовый альбом (2004)
Супольныя праекты
правіць- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003), трэк «Тры чарапахі»
Бягучы склад
правіць- Дар’я Субоціна: спеў
- Віталь Кандракоў
- Саша Ліс
Літаратура
правіць- Д.П. «КРАСКИ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 144–145. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Зноскі
- ↑ Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета(руск.) (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11.
- ↑ Против членов поп-группы "Краски" возбуждено уголовное дело . afn.by (8 красавіка 2003).
- ↑ Светлана Гудеж. Краски. События: без шуток . Звуки.ру (3 красавіка 2003).
- ↑ Продюсер группы «Краски» заявил, что в Омске выступили двойники . 'omskpress.ru (16 мая 2012).