Краявочка прыдарожная ці Буйнавочка (Lopinga achine) — від матылькоў сямейства Німфаліды.
Краявочка прыдарожная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
{{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ Таксанамічны шаблон «Краявочка прыдарожная» з’яўляецца элементам сістэмы таксанамічнай навігацыі, якая ўжываецца ў шаблоне {{[[Шаблон:{{{Expansion depth limit exceeded}}}|{{{Expansion depth limit exceeded}}}]]}}, і прызначаны для забеспячэння адзінства класіфікацыі біялагічных таксонаў.
На гэты момант шаблон захоўвае наступную інфармацыя пра таксон:
{{{Expansion depth limit exceeded}}}
|1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |4}}: | Эўкарыёты |
Від: | Краявочка прыдарожная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Lopinga achine Scopoli, 1763
|
|
Размах крылаў матыля ад 45 да 55 міліметраў.[1] Крылы бурыя, уздоўж вонкавага краю зверху рады вялікіх круглых плям у жоўтых абадках. Спод крылаў святлейшы, з плямамі, цэнтрыраванымі белай «зрэнкай». На заднім крыле белая перавязь.
Палавы дымарфізм слаба выяўлены.[2]
Распаўсюджана ў палеарктычнам рэгіёне ад Францыі да Японіі. У Еўропе распаўсюджана амаль на ўсёй тэрыторыі Францыі да Паўднёвай Фінляндыі праз Цэнтральную Еўропу. Мяжа распаўсюджвання на поўдні — у паўночнай частцы Іспаніі. У Беларусі папуляцыі віду знойдзены па ўсёй тэрыторыі, але лакальныя. Месцы пражывання. Вільготныя лясы, пераважна алешнікі і мяшаныя цемнахвойна-драбналістыя лясы. Па палянах, узлесках, уздоўж балот, пад полагам лесу.
Асаблівасці біялогііПравіць
За год дае 1 пакаленне. Час лёту з канца ліпеня па пачатак жніўня. Матылі смокчуць сок, які бродзіць і выцякае з дрэў, вільгаць з глебы. Кармавыя расліны вусеня розныя дзікарослыя метлюжковыя, напрыклад, каротканожка (Brachypodium). Зімуюць вусені.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5