Крупейкі

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Крупе́йкі[1] (трансліт.: Krupiejki, руск.: Крупейки) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Каўпенскага сельсавета.

Вёска
Крупейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 373 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2347
Паштовыя індэксы
247111
Аўтамабільны код
3
СААТА
3230812056
Крупейкі на карце Беларусі ±
Крупейкі (Беларусь)
Крупейкі
Крупейкі (Гомельская вобласць)
Крупейкі

Гісторыя правіць

У пачатку сакавіка 1918 года Крупейкі занялі германскія войскі[2]. Савецкая ўлада была ліквідавана, а павет па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікі далучаны да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР[3]. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, Крупейкі зноў апынуліся пад савецкай уладай і апынуліся ў складзе Заходняй камуны РСФСР.

З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Крупейкі ўвайшлі ў склад БССР. З 16 студзеня Крупейкі былі ўключаны ў склад РСФСР, дзе належалі да Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Гомельскай губерні[2].

У сакавіку 1920 года пачалося наступленне польскай арміі[2]. 12 сакавіка польскі атрад (200 пехацінцаў і 100 коннікаў) захапіў Крупейкі, аднак пры дапамозе гармат бальшавіцкі атрад (150 чырвонаармейцаў і добраахвотнікаў) выбіў палякаў з вёскі[4].

У 1926—1954 гадах цэнтр Крупейкаўскага сельсавета.

У гады Вялікай айчыннай вайны Крупейкі былі акупаваны нямецкімі войскамі. У 1942 годзе ў вёсцы дзейнічаў гарнізон, які ў лістападзе таго ж года быў разгромлены савецкімі партызанскімі атрадамі[5].

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в Ермакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.
  3. Грыцкевіч, А. Лоеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 389—390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  4. Краўцоў, І. Я. Трывожная вясна 1920 года / І. Я. Краўцоў // Памяць... — С. 65—67.
  5. Козак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 306. — ISBN 978-985-6991-10-6.
  6. Банников Борис Фёдорович на сайце «Героі краіны»

Спасылкі правіць