Крыжаўзвіжанская царква (Зельзін)

Крыжаўзвіжанская царкваправаслаўная царква ў Зельзіне Брэсцкай епархіі, збудаваная ў 1878 годзе. Храм — помнік эклектычнай архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай.

Славутасць
Крыжаўзвіжанская царква
Зельзінская царква
Зельзінская царква
52°54′13,7″ пн. ш. 24°42′03,25″ у. д.HGЯO
Краіна
Вёска
Канфесія праваслаўе
Епархія Брэсцкая
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата заснавання 1878
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000609шыфр 113Г000609
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першая царква ў Зельзіне была пабудавана ў 14201430-я гады. Як сведчыць паданне, яе паставіла княгіня на месцы, дзе ледзь не загінула ў балоце, і была выратавана дзякуючы дапамозе падаспелых паляўнічых.

Новая Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў XIX стагоддзі на зямлі прыходскіх могілак. Са старой царквы ў яе перанеслі асабліва шанаваны мясцовымі жыхарамі абраз Божай Маці і дубовы крыж.

У 1900 годзе на сродкі святара Антонія Радкевіча ля царквы была пастаўлена мураваная капліца, асвечаная ў гонар святых віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія.

У 1962 годзе, за савецкім часам, царква адабраная пад вясковы клуб. Царкоўнае начынне і абразы перавезлі ў лыскаўскую царкву, частку царкоўных кніг — у ружанскі касцёл. Аднак памяшканне царквы, якое патрабавала рамонту, так і не было пад яго прыстасаванае, і дырэктар мясцовай школы Шыманскі выкарыстоўваў храм як стралковы цір для вучняў.

У 1963 царква знішчаная пажарам[1], засталіся адно каменныя сцены.

У пачатку 90-х пачалося аднаўленне царквы. З дапамогай мясцовых калгасаў будынак быў адрэстаўраваны практычна за год. У 1994 (паводле іншых звестак — у 1995[1]) царква была асвечана мітрапалітам Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 1995 было набытае неабходнае царкоўнае начынне, добраўпарадкаваная царкоўная тэрыторыя, а таксама адноўленая каплічка ў гонар святых віленскіх мучанікаў.

Першым настаяцелем адроджанай царквы стаў святар Ігар Мрыхін.

Архітэктура

правіць
 
Званіца
 
Звон

Царква была пабудавана з каменю, накрытая белай бляхай.

Асноўны аб'ём прамавугольны, накрыты двухсхільным дахам. Ля ўваходу драўляны бабінец, да апсіды з паўночнага боку прымыкае рызніца.

Іканастас каменны, атынкаваны з абодвух бакоў. У дэкоры выкарыстаныя фрызы, пілястры, аркавыя абоймы царскіх варотаў і бакавых дзвярэй.

Па восі царквы стаіць каменная двухярусная званіца, звон для якой падараваў расійскі цар Аляксандр II[1].

Настаяцелі

правіць
  • Антоній Радкевіч (памёр 13 студзеня 1901)
  • Кірыл Турцэвіч
  • Васіль Байчык (да 1953)[2]
  • Ігар Мрыхін (1995 — ?)

Зноскі

  1. а б в Свято-Крестовоздвиженскому храму в деревне Зельзин Пружанского района Брестской области исполняется 130 лет (руск.). Белорусский православный информационный портал. Приход иконы Божией Матери «Всех скорбящих радость» (29 лютага 2012).
  2. Скончался протоиерей Василий Байчик (руск.). Православие и современность.. Саратовская и Вольская епархия (23 жніўня 2012).(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць