Крыжыкі
Кры́жыкі[1] (трансліт.: Kryžyki, руск.: Крыжики) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўдзень ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Вёска
Крыжыкі
|
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1939 года ў БССР.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Велікалуцкім сельсавеце Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 82 жыхары (1959)
- 5 двароў, 8 жыхароў (1998)
- 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх