Крысціна Альма Элізабэт Шолін (шведск.: Christina Alma Elisabet Schollin; нар. 26 снежня 1937 года) ― шведская актрыса тэатра і кіно[2].

Крысціна Шолін
шведск.: Christina Schollin
Крысціна Шолін у 1993 годзе.
Дата нараджэння 26 снежня 1937(1937-12-26) (86 гадоў)
Месца нараджэння Стакгольм, Швецыя
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Бацька Gustaf Schollin[d]
Маці Henny Elisabet Högfors[d]
Муж Hans Wahlgren[d][1]
Дзеці Pernilla Wahlgren[d], Linus Wahlgren[d], Niclas Wahlgren[d] і Peter Wahlgren[d]
Прафесія Актрыса
Гады актыўнасці 1956 - цяперашні час
Узнагароды
  • Прэмія "Залаты жук" за лепшую жаночую ролю;
  • Медаль літаратуры і мастацтваў (2013)
IMDb ID 0774622
Сайт christinaschollin.com (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У першую чаргу вядомая міжнароднай аўдыторыі сваімі ролямі ў фільмах "Дарагі Джон", "Песнь Нарвегіі" , а таксама ў кінакарціне "Фані і Аляксандр" рэжысёра Інгмара Бергмана[3].

Біяграфія правіць

Тэма "анёла" стала неад'емнай часткай вобраза Шолін. Да 2011 года яна мела свой уласны магазін падарункаў з адпаведнай тэматыкай, а таксама залу выканальніцкіх мастацтваў у Старым горадзе Стакгольма.

У Швецыі атрымала вялікую вядомасць за выкананне ролі Маргарыты Охман ў серыяле "Varuhuset" і ролі Біргіты Вастберг ў мыльнай оперы "Tre Kronor", серыі якой выходзілі ў 1994-1996 гг[4].

У наступныя гады набыла папулярнасць пасля ўдзелу ў серыяле "Wahlgrens värld", які трансляваўся на тэлеканале Kanal5 і быў прысвечаны жыццю і творчасці дачкі Шолін, Пернілы Вальгрэн, якая з'яўляецца спявачкай і актрысай[5].

Прыватнае жыццё правіць

З 1962 года Крысціна ў шлюбе з акцёрам Хансам Вальгрэнам; у мужа і жонкі чацвёра дзяцей: Пітэр, Ніклас (мастак і акцёр), Перніла (спявачка і актрыса) і Лінус (таксама з’яўляецца акцёрам)[6].

Узнагароды правіць

У 1966 годзе была ўдастоеная прэміі «Залаты жук» у намінацыі «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Орман» рэжысёра Ханса Абрамса[7].

Зноскі