Крычка пярэстаносая

Крычка пярэстаносая (Thalasseus sandvicensis) — птушка атрада сеўцападобных сямейства крачкавых.

Крычка пярэстаносая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalasseus sandvicensis Latham, 1787

Сінонімы
  • Sterna sandvicensis
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176932
NCBI  126723
FW  372755

Апісанне правіць

Даўжыня каля 40 см, важыць ад 180 да 310 г., размах крылаў ад 100 да 110 см. Доўгая, тонкая чорная дзюба, на канцы светла-жоўтага колеру. Верхняя бок крылаў светла-шэрага колеру, ніжняя бок і шыя белыя. Верх галавы і хахол на патыліцы чорнага колеру. Самцы і самкі афарбаваны аднолькава. Крык нагадвае карканне «кэррык». Працягласць жыцця да 23 гадоў.

Месцапражыванне правіць

Насяляе еўрапейскае ўзбярэжжа Паўночнага, Балтыйскага, Міжземнага, Чорнага, Каспійскага мораў і Атлантыкі. У Цэнтральнай Еўропе знаходзіцца з сакавіка па верасень. Узімку пералятаюць ў Паўднёвую Еўропу і Паўднёвую Афрыку. Селіцца на берагах і невялікіх астравах на плыткаводдзе, багатым кормам. Дзве самыя значныя гнездавыя калоніі размешчаны на незаселеных астравах Халіг, Нордэрааг і востраве Трышэ, на ўзбярэжжы Паўночнага мора.

Пара птушак назіралася на тэрыторыі рыбгаса Днепрабугскі 23 мая 2011 года. Гэта першы выпадак назірання такога віду птушак на Беларусі.[1]

Харчаванне правіць

Здабывае корм, ныраючы за ім з паветра. Сілкуецца галоўным чынам дробнай рыбай, а таксама марскімі чарвякамі, малюскамі і насякомымі.

Размнажэнне правіць

Палавая спеласць надыходзіць праз 3 — 4 гады. Аддае перавагу гняздуецца на невялікіх незаселеных выспах, утварачы вялізныя калоніі. Перыяд гнездавання з мая па ліпень. Калонія птушак можа налічваць ад 1000 да 9000 пар, пры гэтым на адным квадратным метры можа размясціцца да 10 пар птушак. Зграі птушак могуць эфектыўна абараняцца ад ворагаў, яны гучна крычаці, кружаці над імі шчыльным воблакам і паліваюць памётам. Гняздо — ямка велічынёй 20 см знаходзіцца ў дзюнах або на водмелі. Самец і самка выседжваюць 1 — 3 яйкі прыкладна 24 дні. Праз 2 дня птушаняты пакідаюць гняздо і даследуюць разам наваколлі. Праз 4 — 5 тыдняў птушаняты становяцца самастойнымі, але яшчэ некаторы час бацькі прыносяць ім корм. Прылівы і чалавек наносяць вялікі ўрон папуляцыі.

Зноскі

Спасылкі правіць