Крыўлянскі замак

Крыўлянскі замак — колішні замак каля в. Крыўляны (Жабінкаўскі раён), які існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Пабудаваны ў забалочанай мясцовасці. Належаў князям Чартарыйскім.

Замак
Крыўлянскі замак
Месца бастыённага замка Чартарыйскіх XVII ст. Від з захаду, з-за рачулкі
Месца бастыённага замка Чартарыйскіх XVII ст. Від з захаду, з-за рачулкі
52°17′38″ пн. ш. 24°02′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Крыўляны
Дата пабудовы XVII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000241шыфр 113Г000241
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

Меў блізкі да прамавугольніка план (плошча каля 11 га), быў умацаваны земляным валам (шырыня 7—8 м, вышыня каля 4 м), бастыёнамі, ровам (шырыня 13—15, глыбіня да 4 м). З паўночна-заходняга боку быў абведзены дадатковым вадзяным ровам. Уезд у замак размяшчаўся з паўднёвага ўсходу. У паўднёва-заходняй частцы на ўзвышэнні стаяла драўляная вежа, каля якой была сажалка, абнесеная высокім земляным валам і злучаная з рэчкай. У комплекс уваходзілі таксама драўляны палац, жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць