Ксты (Полацк)
мясцовасць у Полацку
Ксты, таксама Прамысловы вузел «Ксты» — мясцовасць у Полацку.
Ксты | |
---|---|
55°27′55″ пн. ш. 28°44′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211412 |
Агульная характарыстыка
правіцьМясцовасць размешана ў паўднёва-заходняй частцы Полацка. Асоўныя транспартныя магістралі — Вільнюская шаша і вуліца Будаўнічая. На ўсходзе мясцовасць ад жылога масіва Марыненка аддзяляе Мінская шаша, ад Задзвіння на паўночным усходзе — вуліца Броўкі. На поўначы і паўночным захадзе да мясцовасці прымыкаюць вёскі Экімань 2 і Ксты, на захадзе — землі садовых таварыстваў "Аўтамабіліст" і "Клубнічка". Жылая забудова ў мясцовасці адсутнічае.
Транспарт
правіць- Ксты — чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Маладзечна
Сацыяльныя аб'екты
правіць- Полацкая цэнтральная гарадская бальніца
- Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер
- Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж
- Гандлёвы цэнтр «Манеж» (у тым ліку гіпермаркет «Еўраопт»)
- Міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне ДАІ МУС РБ
- Рынак «Паўночны»
Прамысловасць
правіць- ААТ «Полацк-Шкловалакно»
- Полацкі філіял № 2 ААТ «Віцебскаблаўтатранс»
- ПУ «Полацкгаз»