Кузьміно (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Кузьміно́[1] (трансліт.: Kuźmino, руск.: Кузьмино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 20 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 56 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе — лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, якая праходзіць праз вёску.

Вёска
Кузьміно
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218809076
Кузьміно на карце Беларусі ±
Кузьміно (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Кузьміно (Гарадоцкі раён)
Кузьміно (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Кузьміно (Гарадоцкі раён)

Гісторыя

правіць

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў 1-м стане Гарадоцкага павета, у складзе маёнтка Цеалін памешчыка Пракаповіча. У 1846 годзе ў складзе фальварка Палуянава маёнтка Езярышча, 5 двароў. У 2-й палове 19 стагоддзя вёска ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета, у маёнтку Бяскатава. На 1885 год у вёсцы дзейнічалі паштовая станцыя, 1-класнае народнае вучылішча. На 1905 год было 147 дзесяцін зямлі, дзейнічалі паштовае аддзяленне, вінная крама, народнае вучылішча з сельскагаспадарчым класам. У 1909 годзе ў вучылішчы 3 настаўнікі, 88 вучняў. У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце; школа 1-й ступені, бібліятэка. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Кузьмінскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе 2 кузні, саматужная шавецкая майстэрня, школа (117 вучняў). У час калектывізацыі арганізаваны калгас «Ленінскі шлях». З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскім вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнулія 11 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце, з 15 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1997 годзе знаходзілася ў саўгасе імя Свярдлова, працаваў магазін. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Свярдлова.

Насельніцтва

правіць
  • 6 гаспадарак, 55 рэвізскіх душ (1785)
  • 18 рэвізскіх душ (1839)
  • 5 двароў, 28 жыхароў (1885)
  • 8 двароў, 63 жыхары (1905)
  • 22 двары, 126 жыхароў (1920)
  • 10 двароў, 32 жыхары — у вёсцы, 16 двароў, 74 жыхары — на хутары (1926)
  • 114 жыхароў (1959)
  • 118 жыхароў (1970)
  • 12 гаспадарак, 19 жыхароў (1997)
  • 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2002)
  • 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

У 1956-57 гадах у Кузьмінскай школе працавала беларускі мовазнавец Ніна Іванаўна Гілевіч.

Славутасці

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць