Кузьмініцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кузьмі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кузьмінічы.

Кузьмініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кузьмінічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 416
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя

правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Быкоўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Кузьмініцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[1]. 23 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Баршчоўскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Кармянскага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак, а ў склад Ленінскага сельсавета перададзена вёска Чырвоны Партызан[3]. 30 чэрвеня 2015 года вёска Харошаўка і пасёлак Уборак вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[4]. 29 чэрвеня 2022 года скасаваны пасёлак Сцяпанаў[5]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кармянскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) складала 808 чалавек[7], з іх 90,5 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,9 % — украінцы, 1,5 % — малдаване[8]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 416 чалавек[9].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 29 июня 2022 г. № 322 Об упразднении поселка Степанов Добрушского района
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 421 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.