Курдыстанскія горы
Курдыстанскія горы (часам — Курдскія горы) — горы ва Усходняй Турцыі недалёка ад возера Ван, працягваюцца ў Іраку і Іране. Вышыня да 4 000 метраў. Апошнія паўстагоддзя — арэна супрацьстаяння курдскіх баевікоў і афіцыйнай Анкары з нагоды незалежнасці Курдыстана.
Курдыстанскія горы | |
---|---|
Краіны | |
Найвышэйшы пункт | 4168 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прырода
правіцьСкладаная сістэма хрыбтоў і масіваў вышынёю да 4168 м (г. Джыло). Грабяні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоскавяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з сланцаў, кварцытаў, мармуру, мергелю.
Горы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне, побач з некалькімі вулканамі і нясуць на сабе сляды вулканічнай актыўнасці, таму цікавыя з геалагічнага пункта гледжання.
Рэкі ў асноўным утвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Ёсць горныя ледавікі. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўднёва-заходніх схілах 1000—3000 мм, на паўночна-ўсходніх — 400—700 мм за год.
На паўднёвых схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўночных — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лугі.
Гаспадарчая дзейнасць
правіцьМесца прамысловай здабычы карысных выкапняў. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукурузы, ячменю.
Літаратура
правіць- Курдыстанскія горы (Курдскія горы) Курдыстанскія горы (Курдскія горы) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 49. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).