Курты
Ку́рты[1] (трансліт.: Kurty, руск.: Курты) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курапольскага сельсавета.
Вёска
Курты
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 5 км ад Паставаў і за 3 км ад Хацілаў. Знаходзіцца на рацэ Альшанцы, якая пачынаецца з возера Волься і ўпадае ў Мядзелку.
Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны».
Гісторыя
правіцьУ 1649 годзе вёска ў складзе маёнтка Задзеўе, 9 гаспадарак агулам трымалі 4 валокі зямлі.
У 1873 годзе вёска ў Ясеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора з 1921 года ў складзе Польшчы, у Віленскім ваяводстве.
Пасля пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года далучана да БССР. З 1940 года вёска ў Свілельскім сельсавеце Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Створаны калгас «Светлы шлях».
У 1954 годзе створаны калгас імя Мічурына. У 1963 годзе ў вёсцы дзейнічаў магазін, пачатковая школа. З 20 кастрычніка 1970 года — у Ярэўскім сельсавеце.
У 2001 годзе ў вёсцы дзейнічае ферма калгаса імя Мічурына. У сярэдзіне 2000-х гадоў калгас рэарганізаваны ў ААТ «Хацілы-Агра».
Станам на 2021 год у вёсцы размешчана 3 фермы ААТ «Хацілы-Агра».
Да 21 чэрвеня 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Ярэўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 1649 год — 9 гаспадарак, трымалі 4 валокі зямлі
- 1873 год — 55 чалавек
- 1905 год — 246 чалавек
- 1954 год — 54 гаспадаркі
- 1963 год — 189 чалавек, 62 двары
- 2001 год — 84 чалавекі, 39 двароў
- 2009 год — 55 чалавек
- 2021 год — 30 чалавек
Вядомыя жыхары
правіць- Валерый Валяр’янавіч Курто — аператар фермы калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені і III ступені (1985).
- Франц Іосіфавіч Курто — трактарыст калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені (1986) і III ступені (1975).
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 июня 2023 г. № 402 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Поставского района Витебской области
Літаратура
правіць- Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 665.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курты