Кібарты
Кіба́рты[2], таксама Кібарта́й (літ.: Kybartai) — горад у Літве, на рацэ Лепана. Уваходзіць у Вількавішскі раён Мар’ямпольскага павета. Размешчаны за 16 км на захад ад Вількавішак, на граніцы з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, граніца ідзе па рацэ. Чыгуначная станцыя на лініі Коўна — Калінінград. У горадзе пешаходны, аўтамабільны і чыгуначны пагранічныя пераходы Літва — Расія.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кібарты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія.
Гісторыя
правіцьПершы ўспамін адносіцца да 1561 года. Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай 1795 года адышоў Прусіі і быў у яе складзе да 1807 года. З 1807 года ўваходзіў у склад Варшаўскага герцагства.
У выніку Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з Напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе пасад Кібарты быў уключаны ў склад Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1856 годзе пасад, размешчаны ля мытнага пункта Вержбалова, атрымаў статус горада. Значны рост горада адбыўся пасля 1861 года, калі была пабудавана чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава. Чыгуначная станцыя, пабудаваная каля Кібартаў, была названа Вержбалова паводле назвы суседняга горада Вержбалова (станцыя Вержбалова).
З 1918 года ў складзе Літвы. Кібарты былі апошнім горадам Літвы, дзе быў літоўскі прэзідэнт Антанас Смятона 15 чэрвеня 1940 года перад эміграцыяй праз савецкую акупацыю.
З 1940 года ў Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў кінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены 18 кастрычніка 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Кібартайскага раёна.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Герб Кібартаў зацверджаны 24 лістапада 1998 года ўказам прэзідэнта Літвы, створаны паводле праекта мастака Кястуціса Гвалды. У красавіку 2001 года была ўтворана Кібартайская сянюнія, якая ўключае 39 вёсак і горад Кібарты.
Насельніцтва
правіць
|
Славутасці
правіць- Царква Святога Аляксандра Неўскага (вул. Басанавічаус, 19). Пабудавана ў 1870 годзе.
- Касцёл (1928).
- Гімназія імя Данялайціса.
- У гарадскім парку ўсталяваны бюст Левітану працы скульптара Бронюса Вішняўскаса.
-
Гімназія імя Данялайціса
-
Царква Святога Аляксандра Неўскага
-
Касцёл
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Ісак Ільіч Левітан (1860—1900) — расійскі мастак
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ site:knihi.com Кібарты - Пошук Google . www.google.com. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Kibarty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кібарты