Кінатэатры Віцебска
Кінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года. На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама[1].
Гісторыя
правіцьКолькасць
кінатэатраў
па гадах:
1917 | 6 |
1924 | 3 |
1940 | 3 |
2021 | 2 |
Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», цяпер — «Дом кіно»)[2].
У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны[3].
У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак».
На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно»[3]. У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно».
З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў[2].
У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года[3].
У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам[3].
Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр[2].
У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак».
У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года)[4] і летні кінатэатр «1 Мая».
У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір».
У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка»[2].
У 1972 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь». У 1989 у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм.
У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта)[2]. Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі.
У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно».
У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя[5].
З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір».
Спіс кінатэатраў Віцебска
правіцьУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
- Назва — назва кінатэатра;
- Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
- Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
- Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
- Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
- Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
- Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя
правіцьКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва | Адкрыты | Архітэктары | Адрас | Выява | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Дом кіно | 1905 | вул. Леніна, 40 | Кіназала на 517 месц з экранам 11,2 на 4,7 метраў. Старэйшы кінатэатр Беларусі. Да 1921 года — «Рэкорд», з 1921 па 2006 — «Спартак». Будынак, у якім размешчаны кінатэатр, з'яўляецца помнікам архітэктуры канца 19 пачатку 20 стагоддзяў. | [6][7] | ||
Мір | 1961 | вул. Чэхава, 3 | 2 залы на 186 і 157 месц. | [8] |
Закрытыя
правіцьНазва | Адкрыты | Закрыты | Архітэктары | Адрас | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
3Dзевятае царства | 2011 | 2011 | вул. Горкага, 120 | Першы 3D-кінатэатр Віцебска ў КДЦ «Першамайскі», працаваў да красавіка 2011. | [9] | |
1 Мая | 1958 | 1977 | Л. Якушаў | прасп. Фрунзэ | Летні кінатэатр на 200 гледачоў. | [10] |
Адэон | 1910 | Н/Д | ||||
Аўтакінатэатр Driver | 2014 | 2016 | прасп. Маскоўскі | Аўтакінатэатр размяшчаўся на аўтадроме каля запраўкі Газпрамнафта на Маскоўскім праспекце. Гук ішоў праз FM-перадатчык. | [11] | |
Беларусь | 1972 | 2000-я | Ю. В. Шпіт | вул. Генерала Белабародава, 3 | Зала на 1215 гледачоў. Сёння ў будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Беларусь». | [2][12] |
Брыганціна | 1988 | 2008 | В. Бабашкін | прасп. Будаўнікоў, 9 | 2 залы на 400 і 200 гледачоў. Зачынены на капітальны рамонт, з-за недахопу фінансавання работы не вядуцца. | [2] |
Гігант | Н/Д | Н/Д | ||||
Дружба | 1958 | Н/Д | вул. Зеленагурская, 14 | Кіназала на 220 гледачоў. Цяпер у будынку па тыпавому праекту размяшчаецца бібліятэка імя М. Лынькова. | [2][12] | |
Зара | 1948 | 1969 | пл. Перамогі | [12] | ||
Зеніт | 1958 | 1990-я | вул. Ленінградская, 34 | Кіназала на 220 гледачоў. Аднапавярховы будынак па тыпавому праекту захаваўся, выкарыстоўваецца ў якасці гандлёвага цэнтра. | [12] | |
Ілюзіён | 1910 | 1941 | З 1923 года — «Пралеткіно». | |||
Кастрычнік | 1958 | 1997 | вул. Касманаўтаў, 2 | Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 560 гледачоў. Цяпер – Палац творчасці дзяцей і моладзі. | [12] | |
Кіно-Арс | 1910 | Н/Д | ||||
Малютка | Н/Д | Н/Д | Перасоўны кінатэатр. | |||
Мастацкі | 1910 | 1941 | вул. Кірава | З 1932 — «Першае мая». | ||
Палёт | 1983 | 1988 | прасп. Маскоўскі | Дзіцячы кінатэатр, знаходзіўся ў спісаным самалёце Ту-134. | ||
Усход | 1961 | 1990-я | вул. 1-я Пралетарская, 6 | Кіназала на 279 гледачоў у двухпавярховым будынку па тыпавому праекту. | [12] |
Зноскі
- ↑ Унитарное предприятие ”Киновидеопрокат“ (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж Где в Витебске находились 11 кинотеатров и почему они были особенные (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ а б в г Интересные факты из истории кинематографа в Витебске сто лет назад (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ «Октябрь» в Витебске. А вы помните такой? (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ История кинотеатра «Бригантина» в Витебске. Что будет с этим зданием сегодня (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Дом кино 2D/3D (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатры Витебска - наследие советских времен (руск.). autogear.ru. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Кинотеатр Мир (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ 3D-кинотеатр, о котором столько говорили жители Витебска, открылся (руск.). Народные новости Витебска. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Жители Витебска поделились воспоминаниями о летнем кинотеатре на проспекте Фрунзе (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ Driver (руск.). vitebsk.biz. Праверана 17 верасня 2021.
- ↑ а б в г д е Кинотеатры Витебска (руск.). Витебская энциклопедия. Праверана 17 верасня 2021.
Спасылкі
правіцьКінатэатры Віцебска на Вікісховішчы |