Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Кірыл Прамудраў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992(1992-06-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 6
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 109 (15)
2015 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 44 (5)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 24 (0)
2018   Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 13 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 12 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014.

Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Змест

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[2]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезону 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[3]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[5], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[6] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама (Брэст)   29 2
2011 Д1 Дынама (Брэст)   15 0
2012 Д1 Брэст   21 1
2013 Д1 Дынама-Брэст   30 5
2014 Д1 Дынама-Брэст   29 3
2015 (1) Д1 Дынама-Брэст   14 6
2015 (2) Д1 Дынама (Мінск)   8 1
2016 Д1 Дынама (Мінск)   28 4
2017 (1) Д1 Дынама (Мінск)   8 0
2017 (2) Д1 Дынама-Брэст   14 0
2018 (1) Д1 Дынама-Брэст   10 0
2018 (2) Д1 Прамень   13 0

Зноскі

СпасылкіПравіць