Курт фон Готберг
Курт фон Готберг (ням.: Curt von Gottberg, 11 лютага 1896 — 31 мая 1945) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі ў 1942—1944.
Курт фон Готберг | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Curt von Gottberg | ||||||||
|
||||||||
Пераемнік | Карл Цэнер | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Карл Шэфер | |||||||
Пераемнік | Вальтэр Шыман | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Вільгельм Кубэ | |||||||
Пераемнік | — | |||||||
Нараджэнне |
11 лютага 1896 акруга Фрыдланд, Усходняя Прусія |
|||||||
Смерць |
31 мая 1945 (49 гадоў) Лейтцхёфт, акруга Фленсбург, Шлезвіг-Гольштэйн |
|||||||
Партыя | НСДАП (1932) | |||||||
Член у | ||||||||
Ваенная служба | ||||||||
Прыналежнасць | Трэці рэйх | |||||||
Званне | обергрупенфюрар СС | |||||||
Бітвы | ||||||||
Узнагароды |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКурт фон Готберг удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919—1924 служыў у добраахвотніцкім корпусе «Брыгада Эрхарда». У 1932 уступіў у НСДАП і СС. З 1937 у Галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях, з 1939 оберфюрар СС і галоўны камісар ведамства зямлі ў Празе. У 1940—1942 начальнік рэгістрацыйнага ведамства ў галоўным упраўленні СС, брыгадэнфюрар СС і генерал-маёр паліцыі.
З восені 1942 камандзір «баявой групы Готберг», потым кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі. Пасля гібелі гаўляйтэра В. Кубэ з верасня 1943 да ліпеня 1944 Курт фон Готберг выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Адначасова з 1943 з’яўляўся прадстаўніком рэйхсфюрара СС у Цэнтральнай Расіі. З чэрвеня 1944 обергрупенфюрар СС.
Готберг лічыў, што беларусы не нацыя.[2] Свайму шэфу Галоўнага ўпраўлення СС Готлабу Бергеру ён пісаў, што «ідэі нацыянальнай Беларусі з’яўляюцца выдумкай беларускіх эмігрантаў і берлінскіх салонных палітыкаў і ў сапраўднасці проста не існуюць»[3].
У канцы Другой сусветнай вайны кіраваў барацьбой з французскім рухам супраціўлення. Пасля арышту саюзнікамі скончыў жыццё самагубствам у Фленбургу (Германія) ў маі 1945 года.
Зноскі
правіць- ↑ Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
- ↑ Mark Alexander: Nazi Collaborators, American Intelligence, and the Cold War. The Case of the Byelorussian Central Council. University of Vermont Graduate College Dissertations and Theses, Nr. 424, 2015, с. 55 (PDF)
- ↑ Туронак Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — С. 45.