Лабарыя (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.

Лабарыя
Lobaria pulmonaria 010108c.jpg
Лабарыя лёгачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lobaria

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  191256
NCBI  63752
EOL  22804
MB  96145

Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца лабарыя лёгачная і лабарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.

Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — характэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2—10-клетачныя. Фікабіёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.

ЛітаратураПравіць

  • Галубкоў У. Лабарыя // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.