Ладдзя з Ваўкавыска

Ладдзя з Ваўкавыска — шахматная фігурка ладдзі (тура) XIII стагоддзя, знойдзеная ў Ваўкавыску. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Ладдзя з Ваўкавыска. XIII ст.
Матэрыял косць
Тэхніка Разьба па косці
Памеры 5,5 ×  см
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна

Апісанне правіць

Фігурка вышынёй 5,5 см выразана з касці у форме карабля на ножцы з прамавугольнай асновай. Ля бартоў пасярэдзіне стаяць два маладыя воіны. У іх грубаватыя рысы твараў, з-пад невялікіх круглых шапачак, якія нагадваюць сучасны берэт, на плечы звісаюць доўгія валасы. На бартах судна перад воінамі вісяць шчыты міндалепадобнай формы. Трэці воін прытуліўся на носе судна з двума шчытамі па баках і засяроджана глядзіць уперад. Частка вырабу пашкоджана, таму выява чацвёртага воіна не захавался, уцалеў толькі шчыт. Гэта шахматная фігурка памерамі і многімі дэталямі блізкая да каменнай ладдзі з Гродна.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.