Лаканос
Лаканос (Phytolacca) — род кветкавых раслін сямейства лаканосавых.
Лаканос | ||||||||||||||
Лаканос ягадны (Phytolacca acinosa) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку кусты і дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, пераважна двухполыя, у гронкападобных суквеццях. Плод сакаўны, ягадападобны.
Арэал
правіцьНалічваецца каля 35 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Афрыкі, Паўднёвай і Усходняй Азіі. Найбольш вядомыя лаканос амерыканскі (Phytolacca americana) і лаканос ягадны (Phytolacca acinosa)
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя, харчовыя і дэкаратыўныя расліны.
Лаканос амерыканскі (Phytolacca americana) з XVIII ст. культываваўся ў вінаробчых раёнах Еўропы, цёмна-чырвоны сок ужываўся для падфарбоўкі віна (адсюль назва роду).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
правіць- Лаканос // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 106.