Спарта

(Пасля перасылкі з Лакедэмон)

Спарта (грэч. Σπάρτη) — горад у Грэцыі ў вобласці Лаконія на поўдні паўвострава Пелапанес, у даліне ракі Эўротас. У Старажытнай Грэцыі Спарта была горадам-дзяржавай.

Гістарычная дзяржава
Спарта
грэч. Σπάρτη
Герб
Герб
900-я да н.э. — 192 да н.э.

Сталіца
  • Спарта[d]
Мова(ы) старажытнагрэчаская мова
Афіцыйная мова старажытнагрэчаская мова
Плошча
  • 1,182 км²
Форма кіравання алігархія і рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Старажытная Спарта правіць

 
Тэрыторыя Старажытнай Спарты

Горад Спарта стаяў на рацэ Еўрот. Тэрыторыя дзяржавы каля 1000 г. да н.э. была заваяваная дарыйцамі, якія частку старых жыхароў-ахейцаў ператварылі ў перыекаў (палітычна бяспраўных, але па-грамадзянску вольных), частку ў ілотаў (дзяржаўных рабоў); самі дарыйцы склалі панавальнае саслоўе спартыатаў.

У IX стагоддзі да н.э. заканадаўства Лікурга зрабіла з Спарты моцную ваенную дзяржаву, у двух войнах яны заваявалі Месенію і набылі гегемонію над Пелапанесам і нават перавагу ва ўсёй Старажытнай Грэцыі аж да перыяду Грэка-персідскіх войн.

У суперніцтве з афінянамі спартанцы перамаглі іх у Пелапанескай вайне (431404 гадах да н.э.), але страцілі сваю перавагу ў 371 годзе да н.э. у вайне з Фівамі. Пасля няўдачы рэформаў Агіса і Клеамена ў III стагоддзі да н.э., Спарта ў паразе пры Селазіі ў 221 годзе да н.э. канчаткова страціла сваё значэнне і ў 146 годзе да н.э. патрапіла пад уладу Рыма.

Незалежная Грэцыя правіць

 
Лаконія

Сучасны горад Спарта закладзены ў 1834 годзе. Адміністрацыйны цэнтр нома Лаконія. 14,5 тысяч жыхароў (1981). Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна даліны р. Эўротас. Дробныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, тытунёвай і хімічнай прамысловасці.

Культура правіць

Асноўнымі славутасцямі сучаснай Спарты з'яўляюцца размешчаныя ў яе наваколлях руіны Старажытнай Спарты. Захаваліся фрагменты антычных будынкаў VII стагоддзя да н.э. — II стагоддзя н.э.: Акропаль з храмам Афіны (VI у. да н.э.), храмы (7-5 стст. да н.э.), тэатр (1-2 стст. н.э.).

Камп’ютарныя гульні правіць

У Rome: Total War Спарта выступае сталіцай грэчаскай дзяржавы 200-ых гадоў да н.э.

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць