Ландрас
Ландрас — беконная парода свіней. Выведзена ў Даніі ў канцы 19 стагоддзя скрыжаваннем мясцовых свіней з буйной белай пародай шляхам працяглай паглыбленай селекцыі.
Разводзяць у Скандынавіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Бразіліі.
Апісанне
правіцьДаўжыня самцоў да 185 см, свінаматак да 170 см, маса адпаведна да 350 і 230 кг. Масць белая. Тулава выцягнутае, галава невялікая, вушы доўгія. Сцёгны добра развітыя. Мяса ў тушы да 58 %. Якасць бекону высокая. Плоднасць да 12 парасят за апарос.
На Беларусі
правіцьНа Беларусь ландрас завезены са Швецыі ў 1948 годзе.
Выкарыстоўваюць для прамысловага скрыжавання (буйная белая + беларуская чорна-пярэстая парода + ландрас). Асноўныя лініі: Атлас, Бром, Байкал, Элегант.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).