Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён)

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ла́пічы[1] (трансліт.: Lapičy, руск.: Лапичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Уваравіцкага сельсавета.

Вёска
Лапічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Унутраны падзел
XV стагоддзе
Колькасць двароў
64
Насельніцтва
126 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205857026
Лапічы на карце Беларусі ±
Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён)
Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Лапічы (Буда-Кашалёўскі раён)

На поўдні мяжуе з лесам.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 16 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 30 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

правіць

На захадзе меліярацыйны канал.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным усходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы.

Гісторыя

правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Некаторы час уваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У 1508 году згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Згадваецца ў 1526-27 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Вёска Лапічы адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ. Пазначана ў інвентары Чачэрскага староства 1726 года.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе працаваў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 гады вёска, размяшчаўся хлебазапасны магазін і ваколіца з 5 вятракамі, крупарушкай, 2 гамарнямі, віннай крамай, у Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, 2 пачатковыя школы, паравы млын.

З 8 снежня 1926 года да 16 мая 1954 года цэнтр Лапіцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. М. Молатава, працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 59 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Уваравічы» (цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы).

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 64 гаспадаркі, 126 жыхароў.

Дынаміка

правіць
  • 1864 год — 67 двароў, 318 жыхароў.
  • 1897 год — 49 двароў, 315 жыхароў; ваколіца — 120 двароў, 773 жыхара (паводле перапісу).
  • 1959 год — 455 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 64 гаспадаркі, 126 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць