Ларыса Аляксандраўна Мурына

Ларыса Аляксандраўна Мурына (22 сакавіка 1936, в. Куляшыха, Хараўскі раён, Валагодская вобласць, Расія — 20 чэрвеня 2017) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання рускай мове. Доктар педагагічных навук (1986), прафесар (1987).

Ларыса Аляксандраўна Мурына
Дата нараджэння 22 сакавіка 1936(1936-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 2017(2017-06-20) (81 год)
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1955), Азербайджанскі педагагічны інстытут моў (кваліфікацыя «Настаўнік рускай мовы і літаратуры», 1963).

Працавала ў Ружанскай сярэдняй школе (Брэсцкая вобласць), школах і вышэйшых навучальных установах г. Баку (Азербайджан), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1970—2005, філалагічны факультэт, кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, прафесар, у 1988—2003 — загадчык кафедры, 1996—2002 — дэкан факультэта), Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 2005, лабараторыя гуманітарнай адукацыі, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: культура маўлення; рыторыка; тэорыя і методыка выкладання рускай і беларускай моў; беларуска-рускія моўныя ўзаемадзеянні.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001).

Бібліяграфія правіць

  • Методические основы обучения культуре русской речи в школах Белоруссии : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.02 / Мурина Лариса Александровна. ― Москва, 1985.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Германовіч І. К. Мурына Ларыса Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Мурина Лариса Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 266.
  • Мурына Ларыса Аляксандраўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 201—202.