Ларыса Мікалаеўна Багдановіч
Ларыса Мікалаеўна Багдановіч (13 верасня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр, неўролаг, арганізатар аховы здароўя, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Ларыса Мікалаеўна Багдановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
13 верасня 1958 (65 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 13 верасня 1958 года ў в. Далкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-педыятр, урач-неўролаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па курсе «Кіраванне аховай здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.
Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, неўрапатолагам у дзіцячай паліклініцы г. Брэста; галоўным урачом Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».
Выбіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў.
З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе з'яўлялася членам камісіі па сацыяльнай палітыцы.
Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2007» у галіне аховы здароўя.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ганаровымі граматамі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, памятным знакам «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне», нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар публікацый па пытаннях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэннем нервовай сістэмы, асноўны распрацоўшчык Інструкцыі па аднаўленчым лячэнні і рэабілітацыі дзяцей першага года жыцця з цэрэбральнымі парушэннямі.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае сына.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. — Минск, 2009.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 17 мая 2021. (руск.)