Ларыса Мікалаеўна Смірнова

Ларыса Мікалаеўна Смірнова (нар. 8 мая 1949, Полацк) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры.

Ларыса Мікалаеўна Смірнова
Дата нараджэння 8 мая 1949(1949-05-08) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1985 годзе спецфакультэт Маскоўскага архітэктурнага інстытута. З 1971 г. — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. З 1996 — намеснік дырэктара па архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].

ТворчасцьПравіць

Аўтар больш як 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Асноўныя з іх (аўтар, у аўтарскім калектыве, кіраўнік аўтарскага калектыва): генеральны план г. Віцебска (1973[2], 1983[1]); генпланы гарадоў Гарадок (1977)[1], Паставы (1976[1]), Бягомль і інш. Віцебскай вобласці (19741980); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Лучоса» ў Віцебску (1984)[2]; ПДП жылых раёнаў Паўночнага (1979) і на поймавых тэрыторыях у Барысаве (1980)[1]; праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска (1985); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Білева» ў Віцебску (1987); БНБ «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996); Горадабудаўнічая хартыя краін СНД (у аўтарскім калектыве, 1998); праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка з помнікам князю Давыду (1999); горадабудаўнічая рэканструкцыя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (2000); генеральныя планы гарадоў — абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск; 2003); дэталёвы план цэнтра Віцебска (2005); праект горадабудаўнічага развіцця трансмежных рэгіёнаў Беларусь — Украіна (2009), Беларусь — Польшча (2010); праект парку забаў тыпу «Дыснэйлэнд» у прыгараднай зоне Мінска (2009); генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009)[2].

УзнагародыПравіць

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (1999), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Смирнова Лариса Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Смирнова Лариса Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць

  • Смирнова Лариса Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Смирнова Лариса Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.