Лашанскае
вадасховішча ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Лаша́нскае — вадасховішча ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Лоша, каля аграгарадка Лоша.
Лашанскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°24′28″ пн. ш. 27°23′41″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Уздзенскі раён, Мінская вобласць, Беларусь |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 1,8 км |
Плошча | 3,45 км² |
Аб'ём | 0,0054 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Упадаюць | Лоша |
Выцякаюць | Лоша |
Год напаўнення | 1967 |
Вадасховішча створана ў 1967 годзе. Плошча паверхні 3,45 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 1,6[1] м. Аб’ём вады 5,4 млн м³. Сярэднегадавы аб’ём сцёку 12,5[1] млн м³/год. Ваганні ўзроўню вады да 1,5 м.
Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка забалочанай поймы ракі Лоша. Берагі спадзістыя, месцамі зліваюцца з поймай ракі Лоша[1]. Дно пераважна тарфяністае.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, плотка, карп, карась, белы амур[2].
Каля вадасховішча аграгарадок Лоша, вёскі Крывялі, Баравыя, Сенажаткі. Каля паўночнага берага пралягае аўтамабільная дарога Р68[2].
Зноскі
- ↑ а б в Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Ашэраў А. Ф. Лаша́нскае вадасхо́вішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лаша́нскае вадасхо́вішча // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 216. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)