Лоша (прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана
Ло́ша[1][2] — рака ва Уздзенскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Лоша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 42 км |
Басейн | 830 км² |
Расход вады | 4,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Даўгінава |
• Каардынаты | 53°28′16″ пн. ш. 27°25′29″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Пясочнае |
• Каардынаты | 53°20′53″ пн. ш. 27°06′32,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Уздзенскі раён, Капыльскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.
Прытокі: Выня, Баравінка, Воўкаўка і сетка меліярацыйных каналаў.
Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Уздзенскага раёна, упадае ў Нёман каля аграгарадка Пясочнае. Даліна на вялікім працягу невыразная, у нізкай плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Ло́ша // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 225. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ло́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 25, 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)