Выня (рака)
рака ў Беларусі
Выня́ — рака ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана).
Выня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 56 км |
Басейн | 366 км² |
Расход вады | 1,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°09′06″ пн. ш. 26°50′08,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Лоша |
• Каардынаты | 53°18′00,20″ пн. ш. 27°13′24″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Нясвіжскі раён, Капыльскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 366 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дубейкі Нясвіжскага раёна, цячэ па слабахвалістай раўніне, вусце на поўначы ад вёскі Харытонаўка.
Даліна пераважна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у высокай плыні — меліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных дзялянках у сярэднім цячэнні 30 — 35 м. Каля вёсак Харытонаўка і Леткаўшчына створаныя сажалкі (плошча адпаведна 0,06 км² і 0,03 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы.
Асноўныя прытокі
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 317. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.