Леанід Іванавіч Бурак

вучоны ў галіне мовазнаўства

Леанід Іванавіч Бура́к[2] (23 сакавіка 19301996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, педагог, доктар філасофскіх навук (1980), прафесар (1982). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1990)[3].

Леанід Іванавіч Бурак
Леанід Іванавіч Бурак
Дата нараджэння 23 сакавіка 1930(1930-03-23) ці 1930[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1996[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, прафесар, мовазнавец, Belarusian studies scholar, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Кульшыно Вілейскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1966 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Правіць

Займаўся даследаваннямі сучаснай беларускай мовы, яе сінтаксісам і пунктуацыяй. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, шэрагу вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў[4]. Сааўтар акадэмічнага выдання «Граматыка беларускай мовы» (Т. 1, 1962; т. 2, 1966), падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс»(1959), нарматыўнага даведніка «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987)[4].

Сярод апублікаванага:

  • Пунктуацыя беларускай мовы (1969, 3-е выд. 1982),
  • Сучасная беларуская мова (1974, 2-е выд. 1985),
  • Сучасная беларуская мова: Арфаграфія і пунктуацыя: Практыкум (1993, у сааўтарстве).

Узнагароды Правіць

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. а б Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ
  4. а б Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Леаніда Іванавіча Бурака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2018. Праверана 5 сакавіка 2019.

Літаратура Правіць

  • Бурак Леанід Іванавіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі Правіць