Леанід Іванавіч Рахцеенка

вучоны ў галіне дэндралогіі

Леанід Іванавіч Рахце́енка[1] (5 студзеня 1939 — 6 кастрычніка 1998) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Леанід Іванавіч Рахцеенка
Дата нараджэння 5 студзеня 1939(1939-01-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1998(1998-10-06) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера дэндралогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук (1967)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Сын І. Н. Рахцеенкі[1]. У 1960 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1966 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па марфалагічных, біялагічных і фізіялагічных асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад умоў асветленасці, мінеральнага жыўлення, радыяцыйнага забруджання навакольнага асяроддзя.

Сярод апублікаванага:

  • Влияние внекорневой подкормки микроэлементами на рост и некоторые физиологические процессы древесных растений : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата биологических наук / АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники. — Минск, 1967.
  • Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова ; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975 .
  • Минеральные удобрения в повышении продуктивности сосновых культурфитоценозов / Л. И. Рахтеенко, В. В. Савельев; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1985.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць