Леанід Васільевіч Хабараў
Леанід Васільевіч Хабараў (8 мая 1947, г. Шадрынск) — савецкі і расійскі ваенны, удзельнік Вайны ў Афганістане, палкоўнік у адстаўцы, адзін з асноўных крытыкаў міністра абароны РФ Анатоля Сердзюкова. Знакаміты, у першую чаргу, тым, што менавіта яго дэсантна-штурмавы батальён, першым са складу 40-й арміі перайшоу мяжу з Дэмакратычнай рэспублікай Афганістан і пасля 450-кіламетровага маршу без страт заняў стратэгічна важны перавал Саланг, а ён сам, у чыне капітана, стаў яго першым савецкім камендантам. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Дэмакратычнай рэспубліцы Афганістан, Леанід Хабараў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ордэнам «За ваенныя заслугі», а таксама медалямі. Пасля звальнення з радоў Узброеных сіл, кіраваў Інстытутам ваенна-тэхнічнай адукацыі і бяспекі Уральскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і адначасова быў абраны намеснікам старшыні Свярдлоўскай абласной арганізацыі «Расійскі саюз ветэранаў Афганістана». 19 Ліпеня 2011 г. палкоўнік Хабараў быў арыштаваны, і да гэтага часу знаходзіцца пад вартай па прыгавору суда за арганізацыю «узброенага бунту і ўцягванне іншых асоб у тэрарыстычную дзейнасць». У розных гарадах Расійскай Федэрацыі, а таксама ў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах у краінах СНД, праводзяцца мітынгі ў падтрымку палкоўніка Хабарава і пратэсты супраць утрымання яго пад вартай.
Леанід Васільевіч Хабараў | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Леонид Васильевич Хабаров | ||||||||||||||||||||
![]() Палкоўнік Хабараў каля «Чорнага цюльпана» — манумента воінам-інтэрнацыяналістам (2011) | ||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 8 мая 1947 (77 гадоў) | |||||||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||
Месца працы |
|
|||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||
Род войскаў | Паветрана-дэсантныя войскі СССР | |||||||||||||||||||
Гады службы | 1966—1991 | |||||||||||||||||||
Званне | ||||||||||||||||||||
Камандаваў |
100-я арр 105-й гв. пдд, 1-й пдб 351-га гв. пдп 105-й гв. пдд, 4-й дшб 56-й гв. адшбр, мсп (к) ТуркВА |
|||||||||||||||||||
Бітвы/войны | Вайна ў Афганістане | |||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
Дзяржаўныя ўзнагароды:
Ведамасныя ўзнагароды і знакі адрознення:
Рэгіянальныя ўзнагароды:
Узнагароды іншых дзяржаў:
Грамадскія ўзнагароды:
|
|||||||||||||||||||
У адстаўцы |
з 1991 па 2010 гг. кіруе па чарзе:
|
|||||||||||||||||||
Аўтограф |
![]() |
|||||||||||||||||||
![]() |
Служба ва Узброеных Сілах
правіцьУ 1972 г. ён паспяхова скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча і службу малады афіцэр пачаў на пасадзе камандзіра разведузвода. Затым камандаваў разведротай, парашутна-дэсантным батальёнам. Служыў у Прыбалтыйскай, Маскоўскай, Туркестанскай ваенных акругах.
Яшчэ будучы камандзірам узвода разведкі, ён набыў сабе павагу ў падначаленых і начальства. А калі ўзначаліў роту, пра яго даведаліся не толькі ў роднай дывізіі. Два гады разведчыкі ўтрымлівалі першынство ў ПДВ. Васіль Піліпавіч Маргелаў, убачыўшы аднойчы, як рота Хабарава дзейнічала на вялікіх вучэннях, адразу ацаніў перспектыўнага маладога афіцэра. Неўзабаве Леанід Хабараў быў прызначаны камандзірам дэсантна-штурмавога батальёна. З ім ён і ўвайшоў у Афганістан.
Вайна ў Афганістане
правіцьУ канцы снежня 1979 года батальёну, пад кіраўніцтвам гвардыі капітана Хабарава, трэба было абараніць важнейшы стратэгічны аб’ект — перавал Саланг, які злучаў Кабул з Савецкім Саюзам. Разведчыкі пад кіраўніцтвам Хабарава дасягнулі Саланга за 22 гадзіны і без адзінай страты. Вораг іх увогуле не заўважыў — вялікую частку пуці пераадолелі пад покрывам цемры. Дзякуючы тактычна вернаму ходу — ўзялі без шуму пад кантроль перавал і выставілі ахову тунэлю. Калі б праціўнік яго знішчыў, было б горш. Разведчыкі ўзялі цяжки аб’ект, можна сказаць, голымі рукамі. Яны весяліліся ад душы, чуючы па радыё, як ТАСС люта абвяргае інфармацыю якая прасякла ў заходнія СМІ, аб тым, што савецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Афганістана. І толькі праз суткі кіраўніцтва краіны прызнала гэты факт, афіцыйна абвясціла аб уводзе войскаў у гэту краіну. Паўтара месяцы трымалі дэсантнікі Хабарава перавал Саланг, потым перадалі яго мотастралковаму палку і рушылі далей. 13 красавіка 1980 года Леанід Хабараў быў паранены ў першы раз. Разрыўная куля струшчыла плечавую костку, другая ўдарыла ў тую ж руку ніжэй локця. Ён яшчэ быў у свядомасці. Больш за тое — выцягнуў параненага афганскага салдата і накіраваў па схілах дзве групы. Свядомасць камбат страціў толькі ў верталёце. Руку Хабарава выратавали цудам. Спатрэбілася 7 аперацый. Спачатку кабульскія хірургі — захавалі, прышылі, якая вісела на лахманах скуры правую руку. Ташкенцкія ўрачы вывелі афіцэра з агульнага цяжкага стану і адправілі ў Маскву ў ваенны шпіталь ім. Бурдэнкі, а пазней на артапедычнае лячэнне ў ЦІТА (Цэнтральны інстытут траўматалогіі і артапедыі). Другая камандзіроўка працягвалася з кастрычніка 1984. па верасень 1985. Леанід Васільевіч быў накіраваны на пасаду начальніка штаба 56-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Гардэз). Праз восем месяцаў падчас выканання баявой задачы пад Барыкотам ён узначаліў атрад забеспячэння адной з калон. Атрад трапіў у засаду, і пад гранатаметным абстрэлам яго БТР зваліўся ў прорву на камяні з дваццацімятровай вышыні. У выніку, Леанід Васільевіч атрымаў траўмы (перабітыя ключыца і тры рэбры, зноў пашкоджаная правая рука). Знаходзіўся на лячэнні ў Кабуле і Ташкенце.
Грамадская дзейнасць
правіцьЗ 1991 г. палкоўнік Л. В. Хабараў узначальвае ваенную кафедру, а затым ваенны факультэт Уральскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2003 г. — Інстытут ваенна-тэхнічнай адукацыі і бяспекі). Абараніў дысертацыю. Палкоўнік у адстаўцы. Узнагароджаны ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, «За ваенныя заслугі», шматлікімі медалямі. Ганаровы работнік прафесійнай адукацыі РФ. Яму аказан гонар працаваць намеснікам старшыні Свярдлоўскай абласной Грамадскай арганізацыі «Расійскі саюз ветэранаў Афганістана».