Лемяшэвічы (археалагічны помнік)

Лемяшэвічы — археалагічны помнік — паселішча неаліту, бронзы і жалезнага веку за 3 км на поўнач ад в. Лемяшэвічы (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць), на правым беразе р. Прыпяць, на пясчанным узвышшы (вышыня 2—3,5 м) сярод забалочанай поймы.

Паселішча
Лемяшэвічы
Краіна Беларусь

Адкрыла і даследавала 700 м2 у 19801981 гг. В. С. Вяргей. У 1990 г. С. Я. Рассадзін даследаваў 108 м2.

Культурны пласт 0,3—0,4 м. У рэчавым комплексе вылучаны матэрыялы нёманскай культуры (тронкавыя паканечнікі стрэл, скрабкі, ножападобныя пласціны, праколкі, іншыя вырабы і загатоўкі з крэменю, фрагменты ляпных пасудзін) кола культур шнуравой керамікі (крамянёвы трохвугольны наканечнік стралы з выемкай у аснове, сярпы валынскага тыпу, наканечнік дроціка, рэшткі ляпных пасудзін са шнуравым і пракрэсленым арнаментам). Выяўлены рэшткі заглыбленых у мацярык жытлаў плошчай каля 9 м2 з адкрытымі агнішчамі на падлозе, якія належалі насельніцтву мілаградскай культуры, і каля 100 гаспадарчых ям. Знойдзена каля 4 тыс. фрагментаў ляпной керамікі, а таксама прылады працы, зброя, прадметы побыту і ўпрыгажэнні з жалеза, бронзы, шкла. Найбольш поўна прадстаўлены рэчы мілаградскай культуры: плоскі жалезны 2-шыпавы наканечнік стралы (VIIVI ст. да н.э., аналагі ў ранніх пластах гарадзішчаў дзякоўскай культуры), маленькія шпількі са спіральным навершам (сустракаюцца на помніках позняга бронзавага веку), скіфская завушніца (VIV стст. да н.э.), бронзавыя наканечнікі стрэл (IVIII стст. да н.э.), гліняныя крыжападобныя грузікі, таўстасценныя гаршкі, аздобленыя валікам, гаршкі з высокай адагнутай шыйкай і пукатым тулавам і інш. Знойдзены рэчы зарубінецкай культуры (II ст. да н.э.I ст. н.э.), у т.л. грубаляпныя гаршкі з шурпатай або бугрыстай паверхняй, глянцаваныя міскі, кубкі з вушкам, накрыўкі, фрагмент сярпа, нажы. Да вельбарскай культуры IIIV стст. належаць 14-гранныя фіялетавыя, шарападобныя зеленаватыя шкляныя, чорныя, белыя і чырвоныя паставыя пацеркі, бронзавая падвязная фібула, вядзёркападобныя падвескі і інш. Магчыма, на гэтым узвышшы размяшчаўся могільнік насельніцтва вельбарскай культуры.

ЛітаратураПравіць

  • Вяргей, В. С. Западный ареал милоградской культуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5. — С.
  • Вяргей, В. С. Лемяшэвічы / В. С. Вяргей // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 11—12. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Вяргей, В. С. Селище у дер. Лемешевичи на Припяти // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5. — С.